English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Сёння Аляксандр Мілінкевіч пачынае паездку па Гомельскай вобласці

05/12/05

5 снежня распачынаецца вялікае турнэ лідэра дэмакратычнай Беларусі Аляксандра Мілінкевіча па краіне. 5-6 снежня ён наведае Гомель, 7 снежня – Рэчыцу, а потым Светлагорск, Жлобін, Асіповічы, Мар’іну Горку і Свіслач.

Сёння ў Гомелі адбудзецца сустрэча з актывістамі палітычных партый і грамадскіх арганізацый, асноўная ж праграма разлічана на аўторак.

 

Аляксандр Мілінкевіч будзе на гарадскіх рынках, каля прахадных асобных прадпрыемстваў і ля навучальных установаў. Таксама ён пабывае ў тэатры, музеі баявой тэхнікі, ускладзе кветкі да помніка палеглым у гады вайны, наведае царкву і касцёл.


На сустрэчах Аляксандр Мілінкевіч выкажацца па найбольш надзённых праблемах рэгіёна. Паводле папярэдніх даследаванняў, праведзеных актывістамі мясцовага Штаба падтрымкі Аляксандра Мілінкевіча, жыхароў Гомельшчыны найбольш непакояць праблемы камунальных паслугаў, аховы здароўя, збыту прадукцыі мясцовымі  прадпрыемствамі.

 

 Аляксандр Мілінкевіч у размове з “Радыё Свабода” адзначыў важнасць публічных сустрэчаў з людзьмі:

 - Я не перажываю, калі са мной размаўляе 30-50 ці сто чалавек. Усё роўна весткі разыходзяцца значна шырэй. Таму што папярэдне раскідваецца інфармацыя, потым за намі ўвесь час сочыць і ездзіць міліцыя, у цэрквах пра гэта гавораць... Мы проста хочам быць там, дзе людзі, і паказаць, што мы такія ж, як яны...


Усе навіны