English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Штабы падтрымкі Аляксандра Мілінкевіча працуюць ужо ў 98 раёнах Беларусі!

05/12/05

У 98-мі са 118-ці раёнаў Беларусі сёння створаныя і рэальна працуюць Штабы падтрымкі лідэра дэмакратычнай Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Паводле словаў Сяргея Калякіна, кіраўніка цэнтральнага Штаба, фармаванне раённых штабоў па ўсёй краіне будзе завершанае ў самы бліжэйшы час.

 

-          Яшчэ да Новага года ў кожным беларускім райцэнтры ці мястэчку будуць працаваць актывісты штабоў Аляксандра Мілінкевіча. Мы паставілі перад сабой задачу – кожны жыхар Беларусі павінен атрымаць максімум інфармацыі пра лідэра дэмакратычнай Беларусі, мець магчымасць пазнаёміцца з праграмай пераменаў Аляксандра Мілінкевіча. І тэмпы, з якімі мы завяршаем фармаванне нашых штабоў, сведчаць пра тое, што гэта задача будзе выкананая, - заявіў Сяргей Калякін сёння на чарговым паседжанні цэнтральнага Штаба падтрымкі Аляксандра Мілінкевіча.


Усе навіны