English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Візіт А.Мілінкевіча ў Гомель працягваецца: адбылася сустрэча з пратэстантамі, праваслаўная царква зачынена на замок

06/12/05

Ранішняя частка візіта Аляксандра Мілінкевіча ў Гомель сярод іншага змясціла ў сабе сустрэчу з прадстаўнікамі пратэстанцкіх цэркваў Гомельшчыны. Падчас яе былі паднятыя пытанні значэння духоўнага адраджэння нацыі для адраджэння Беларусі.

Абмяркоўвалася праблема рознага стаўлення дзяржавы да розных канфесіяў. Аляксандр Мілінкевіч з гэтай нагоды заявіў наступнае: "Царква не можа быць інстытутам улады. Я глыбока перакананы, што царква павінна быць аддзелена ад дзяржавы. Дзяржава не павінна ўмешвацца ў справы царквы, а таксама -- аддаваць прыярытэт якой-кольвек канфесіі. Беларусь заўсёды ганарылася сваёй цярплівасцю, у тым ліку і рэлігійнай. Мы створым умовы, каб у Беларусі ўтульна пачуваліся прадстаўнікі ўсіх канфесій, розных веравызнанняў, атэісты. Свабода сумлення і веравызнання - гэта не толькі канстытуцыйная норма, але і важная для мяне асабістая каштоўнасць.

Як ні дзіўна, праваслаўная царква памяці ахвяраў Чарнобыля, куды планаваў зайсці А.Мілінкевіч, аказалася зачыненай. Сёння зранку на яе браме з'явілася шыльда наступнага зместу: "Выбачайце, храм зачынены. Ідзе прамыўка столі, сцен". Гэта апынулася непрыемнай неспадзяванкай і для праваслаўных вернікаў, што сабраліся перад царкоўнай брамай.

У другой палове дня сярод іншых сустрэч у Гомелі плануецца, што А.Мілінкевіч наведае касцёл.


Усе навіны