English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Сустрэчы ў культурнай прасторы Гомеля

06/12/05

Значная частка праграмы знаходжання Аляксандра Мілінкевіча ў Гомелі была прысвечана вывучэнню пытанняў культуры, мастацтва і адукацыі. Адзіны прэтэндэнт пазнаёміўся з музейнай экспазіцыяй палаца Румянцавых-Паскевічаў. Для А.Мілінкевіча была праведзена экскурсія, якая пазнаёміла яго з гістарычнай спадчынай Гомельшчыны.

А.Мілінкевіч меў размовы з персаналам палаца-музея, адказаў на пытанні наведнікаў музея, якія, пазнаўшы яго, скарысталіся магчымасцю задаць адзінаму прэтэндэнту пытанне.

Нажаль, было сарвана запланаванае наведванне А.Мілінкевічам прэзентацыі міжнароднага літаратурнага альманаха "Дняпроўскія хвалі", падрыхтаванага Рагачоўскім літаратурным аб'яднаннем "Натхненне". Напярэдадні візіту ў доме культуры прыватнага УП "Віпра", дзе мусіла адбыцца імпрэза, пабывалі пажарнікі, знайшлі 41 заўвагу і тэрмінова зачынілі палац для "выпраўлення недахопаў".

Добрай кампенсацыяй стала сустрэча з інтэлігенцыяй Гомельскага раёна, што адбылася ў вёсцы Яроміна ў 10 км ад Гомеля. Суразмоўцы з болем казалі пра прыніжаны стан, у якім сёння апынулася вясковая інтэлігенцыя -- настаўнік, доктар, бібліятэкар, работнік культуры.

Заўтра па вяртанні з Рэчыцы Аляксандр Мілінкевіч разам з жонкай Інай наведае спектакль "Жанчына-кажан" ("Лятучая мыш") Гомельскага абласнога драматычнага тэатра.


Усе навіны