Спецслужбы ездзяць разам з А.Мілінкевічам
Сёння Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца у Рэчыцы. Ад самага Гомеля картэж адзінага прэтэндэнта суправаджае чырвоны мікрааўтобус "Фальксваген" № 97 -- 95 ЕВ. Спецслужбы дэманстратыўна вядуць відэаздымку.
Паездка А.Мілінкевіча ў Рэчыцу пачалася з сустрэчы з прадстаўнікамі розных мэтавых груп Рэчыцкага раёна. Пасля гэтага адзіны прэтэндэнт накіраваўся ў вёску Азяршчына, дзе быў запрошаны ў хату да 90-гадовага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, кавалера пяці баявых ордэнаў Сяргея Пінчука.
Сяргей Міхайлавіч -- сябра камуністычнай партыі з 1939 года. Ён з болем сказаў А.Мілінкевічу, што абураны парадкамі, што насаджае сённяшні рэжым у Беларусі -- закрыццём незалежных СМІ, непавагай і перапісваннем Канстытуцыі. "Партыйнае сабранне зараз правесці больш складана, чым на фронце", -- паскардзіўся ён.
Па выніках візіта Аляксандр Мілінкевіч падкрэсліў, што яшчэ раз пераканаўся: міф пра тое, што ветэраны ўсе стаяць гарой за дзеючага прэзідэнта, не адпавядае рэчаіснасці.
А.Мілінкевіч таксама сустэўся ў Рэчыцы з прадстаўнікамі дэмакратычнага актыва і інтэлігенцыяй. Ішла размова пра тое, як людзі будуць удзельнічаць у палітычнай кампаніі будучага года.
Усе навіны



