English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

2 гадзіны у Рэчыцкім РУУС

07/12/05

Падчас наведвання адзіным прэтэндэнтам Аляксандрам Мілінкевічам Рэчыцы яго ўвесь час суправаджаў мікрааўтобус Фальксваген" № 97 – 95 ЕВ, і на Славянскім рынку ў Рэчыцы з машыны выйшлі 2 маладзёны ў цывільным і пачалі дэманстратыўна здымаць на відэакамеру Аляксандра Мілінкевіча і яго паплечнікаў.

 

На заўвагу лідэра дэмакратычных сілаў, што здымаць без дазволу асобы з’яўляецца умяшальніцтвам у асабістае жыццё, маладыя людзі не рэагавалі. Таксама яны адмовіліся прад’явіць свае дакументы.

 

Тады двое людзей, якія суправаджалі Аляксандра Мілінкевіча ў паездцы, Аляксей Янукевіч і Сяргей Вазняк, звярнуліся ў Рэчыцкае РУУС, дзе іх прыняў намеснік начальніка Павел Рыжко. Ён прапанаваў напісаць пісьмовую заяву, што і было зроблена. У заяве патрабавалі спыніць пераслед Аляксандра Мілінкевіча або прадставіцца і паказаць дазвол на здымку, каб ведаць, што гэтыя маладыя людзі з мікрааўтобусу – не крымінальнікі-тэрарысты.

 

Павел Рыжко паведаміў, што ў 10-дзённы тэрмін С. Вазняк і А. Янукевіч атрымаюць афіцыйны адказ. А на словах сказаў: “Вашаму жыццю нічога не пагражае”.

 

Машына працягвае ездзіць за Аляксандрам Мілінкевічам, але дэманстратыўныя здымкі ўжо не ажыццяўляюцца.

 

Візіт у Рэчыцу працягваецца.


Усе навіны