English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч: "Курапаты павінны стаць месцам агульнанацыянальнай памяці, смутку і пакаяння"

08/12/05

Адзіны прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ад дэмакратычных сіл Беларусі абураны актам вандалізму ва ўрочышчы Курапатаў. Па гэтым факце палітык заявіў наступнае:

 

"Нават не ведаю, як можна ацэньваць акт вандалізму, здзейснены ва ўрочышчы Курапатаў. Паламаныя крыжы, знішчаныя іконы, свастыка – усё гэта, як мне здаецца, за мяжой маральных адзнак.

 

Нажаль, уся гэтая маркотная гісторыя сведчыць не толькі аб бездухоўнасці пэўных вандалаў, але і аб бездухоўнасці і беспрынцыповасці ўлады, якая ў фашысцкіх свастыках і знішчаных крыжах "не заўважыла", як заявілі яе прадстаўнікі, прыкметаў вандалізму.

 

Курапаты павінны стаць месцам агульнанацыянальнай памяці, смутку і пакаяння – такім жа важным, як і Хатынь."


Усе навіны