English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Сваякі Юрыя Захаранкі спадзяюцца, што новая ўлада правядзе грунтоўнае расследаванне па знікненнях

08/12/05
Сёння раніцай адзіны прэтэндэнт аб'яднаных дэмакратычных сілаў на пасаду прэзідэнта Беларусі наведаў горад Васілевічы Рэчыцкага раёна – малую радзіму генерала Юрыя Захаранкі, бясследна зніклага ў 1999 годзе. Маці зніклага палітыка толькі што выпісалася з лякарні, таму Аляксандр Мілінкевіч не палічыў магчымым яе турбаваць і наведаў стрыечную сястру Юрыя Захаранкі Любоў Міхайлаўну, якая працуе ў мясцовым лясгасе.

 

Лідэр дэмакратычнага руху выказаў падтрымку сваякам усіх бясследна зніклых у Беларусі людзей і выказаў меркаванне, што правядзенне грунтоўнага расследавання па кожным знікненні павінна стаць маральным абавязкам дэмакратычнай улады перад грамадствам.

 

Любоў Міхайлаўна пажадала адзінаму прэтэндэнту перамогі ў палітычнай кампаніі 2006 года. "Можа быць, Вам атрымаецца расследаваць акалічнасці знікнення Юрася", - заявіла сваячка генерала Захаранкі.

 

З наведвання горада Васілевічы пачаўся чацвёрты дзень паездкі Аляксандра Мілінкевіча па Гомельскай вобласці. Лідэр дэмакратычнага руху пабываў у мясцовай бібліятэцы і перадаў у дарунак ёй каля 100 кніг беларускіх і замежных аўтараў, наведаў школьны краязнаўчы музей, гутарыў з жыхарамі каля крамы і на рынку.

 

Далей маршрут адзінага прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта пралягаў у Светлагорск. Тут Аляксандр Мілінкевіч наведаў рынак, паліклініку, гутарыў з рабочымі каля прахадных шэрагу прадпрыемстваў.  


Усе навіны