English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч: “Ствараем настрой пераможцаў”

30/12/05

“Задача аб’яднаных дэмакратычных сіл сёння - стварыць у грамадстве настрой пераможцаў, нас большасць, за намі праўда, закон і справядлівасць”, - заявіў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч, падсумоўваючы ў чацвер у Гродна вынікі першага этапа сваёй палітычнай кампаніі.

 

Выступаючы перад кіраўнікамі раённых штабоў Гродзенскай вобласці Аляксандр Мілінкевіч падкрэсліў, што дэмакратычныя сілы Беларусі распачалі кампанію з простым і адначасова зразумелым для кожнага пасланнем і праектам пабудовы новай Беларусі.

 

-          Новая Беларусь будзе дзяржавай для грамадзянаў з рознымі палітычнымі поглядамі, якія хочуць жыць у справядлівай дзяржаве, дзе закон будзе аднолькавым для ўсіх. Гэта будзе дзяржава, кіраваць якой будуць людзі з чыстымі рукамі і незаплямленым сумленнем. Беларусь патрабуе сістэмных зменаў у механізме кіравання дзяржавай, - заявіў Аляксандр Мілінкевіч.

 

 - Падчас паездак па беларускім рэгіёнам я адчуў вялікае чаканне гэтых зменаў – і ў вялікіх гарадах, і ў мястэчках, і на вёсцы, як сярод людзей, што прыстасаваліся да жыцця, так і сярод тых, хто знаходзіцца ў вельмі кепскай сітуацыі, - сказаў Аляксандр Мілінкевіч. 


Усе навіны