English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Івана Крука пакаралі штрафам у 700 тысяч

26/06/09

Суд прызнаў актывіста Руху “За Свабоду” вінаватым у распаўсюдзе выданняў без выходных дадзеных.

 

На трэці дзень слуханняў па справе Івана Крука быў вынесены прысуд. Актывіста пакаралі штрафам у памеры 20 базавых велічынь за нібыта парушэнне артыкула 22 Закона “Пра сродкі масавай інфармацыі”. У некалькіх газетах, якія ён перадаў суседу, адсутнічаў штрых-код, адрас юрыдычнай асобы, час падпісання нумара ў друк, не правільна быў пазначаны галоўны рэдактар, адсутнічала цана экземпляра…

 

Актывіст Руху катэгарычна не згодны з прысудам. Ён намераны абскарджваць гэтае рашэнне і ў выпадку патрэбы дайсці да Вярхоўнага суда.

 

− Я вырабіў зуім невялічкі наклад, які меншы за 300 экземпляраў. Такую колькасць можна выдаваць без рэгістрацыі і патрабаванні артыкула 22 Закона “Аб друку” прад’яўляць у дадзеным выпадку нельга, − упэўнены Іван Крук.

 

Прычынай суровага пакарання, на думку актывіста, з'яўляецца тое, што ў самвыдатаўскіх газетах рэгулярна змяшчаліся матэрыялы пра небяспеку будаўніцтва атамнай станцыі ў Астравецкім раёне. Нагадаем, што міліцэйскі пераслед актывізаваўся ад выхада першага нумара газеты "Астравецкі веснік".


Усе навіны