Жыхары Пружан чакаюць добраўпарадкавання шэсць год (фота)
Грошы на абнаўленне дваровай тэрыторыі дамоў па вуліцы Шырмы былі выдаткаваны яшчэ ў 2003 годзе, а работы так і не пачаліся.
Жыхары пяці шматкватэрных дамоў па вуліцы Шырмы звярнуліся па дапамогу ў створаны актывістамі Руху “Народны кантроль”. Паводле іх слоў, грошы на рамонт дваровай тэрыторыі былі выдаткаваны яшчэ ў 2003 годзе, калі Пружаны рыхтаваліся да “Дажынак”. Людзі просяць высветліць, чаму да гэтай пары не зроблена добраўпарадкаванне іх двароў, якія зараз знаходзяцца ў жудасным стане.
Паводле актывіста Руху “За Свабоду” Уладзіміра Радзівончыка, “Народны кантроль” дапаможа людзям данесці іх прэтэнзіі да гарадскіх уладаў і забяспечыць юрыдычнае суправаджэнне вырашэння гэтага пытання.
– На дадзены момант мы ўжо аформілі пакет неабходных дакументаў з подпісамі жыхароў дамоў па вуліцы Шырмы для перадачы іх у структуры выканаўчай улады. Калі гэта не спрацуе, абавязкова будзем звяртацца вышэй, – кажа Уладзімір Радзівончык.

Усе навіны



