Паседжанне аргкамітэта Беларускага еўрапейскага форума па Брэсцкай вобласці (фота)
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 19 чалавек ад кіраўніцтва агульнанацыянальных, абласных і рэгіянальных палітычных структураў.
На паседжанні прысутнічалі прадстаўнікі ад Руху “За Свабоду”, Партыі БНФ, “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі”, “Маладога фронту”, “Маладой Беларусі”, “Правага альянсу” з Баранавічаў, Маларыты, Кобрына і Белаазёрска.
Намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч распавёў пра агульнапалітычную сітуацыю і стан палітычных структураў у краіне. Ён таксама распавёў прысутным пра мэты і задачы восеньскага форума.
Свае меркаванні наконт правядзення такога Форума выказалі таксама Юрась Карэтнікаў і Артур Фінкевіч.
Другая частка паседжання была прысвечана арганізацыйным пытанням. Прынятае рашэнне правесці 10 сходаў аргкамітэта па вылучэнню дэлегатаў на Форум.
Было вызначана 10 гарадоў і раёнаў, дзе пройдуць сходы. Гэта Брэст, Кобрын, Пружаны, Баранавічы (з удзелам прадстаўнікоў Ляхавіч і Ганцавіч), Івацэвічы, Белаазёрск (з удзелам прадстаўнікоў Драгічына, Бярозы і Янава), Пінск (з удзелам прадстаўнікоў Століна), Лунінец, Маларыта. Камянец (з удзелам прадстаўнікоў Высокага).
За кожным з рэгіёнаў замацаваны каардынатар, адказны за правядзенне сходу ў сваёй мясцовасці. Берасцешчына плануе вылучыць каля 200 дэлегатаў на Беларускі еўрапейскі форум.




Усе навіны



