English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Моладзь вучыцца дыскусіі (фота)

28/06/09

У межах кампаніі “Еўрапейскі Week-end” актывісты Руху “За Свабоду” і  “Вольнай моладзі”  правялі летнік, на якім моладзь атрымлівала навыкі па правядзенню дэбатаў оксфардаўскага стылю.


Маладыя людзі паспрабавалі на практыцы прыменіць атрыманыя веды падчас дэбатаў на тэму “Еўразвяз – За ці Супраць”.


– У выніку падобных мерапрыемстваў , мы спрабуем не толькі распавядаць моладзі пра Еўразвяз, але таксама і навучыць актывістаў прапагандаваць еўрапейскія


 ідэі, сярод сваіх сяброў, аднагрупнікаў і г.д. А для гэтага трэба ўмець правільна спрачацца. Чаму мы і спрабавалі навучыцца сёння, – распавядае ўдзельніцы вучэбных дэбатаў Наталля Ганіч.


Адзін з ініцыятараў кампаніі актывіст Руху “За Свабоду” Мікіта Красноў рупіцца, каб штотыднёвыя мерапрыемствы ў межах “Еўрапейскага – Week end’а” заставаліся цікавымі і прыцягальнымі для моладзі.


– Мы спрабуем кожны раз прапаноўваць штосьці новае. У рамках гэтай кампаніі мы праводзілі прагляд еўрапейскіх фільмаў, наведвалі выставы, сустракаліся з еўрапейскімі дыпламатамі. Сёння мы зрабілі летнік, на наступным тыдні мы правядзем новую еўрапейскую сустрэчу, – распавядае Мікіта Красноў.


 

 


Усе навіны