English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Уладзімір Кацора на свабодзе (фота)

29/06/09

Актывіст працягвае сухую галадоўку. Ён намераны неадкладна дабівацца адменены прысуду ўдзельнікам акцыі памяці Захаранкі.


Пасля выхаду з ізалятара часовага ўтрымання, дзе ён адбываў адміністрацыйны арышт трое сутак, Уладзімір Кацора наведаў суд Цэнтральнага раёну Гомеля, дзе азнаёміўся з пратаколам судовага паседжання, а таксама атрымаў копію пастановы суда (25-га чэрвеня, нягледзячы на ўсе патрабаванні, копія пастановы так і не была выдадзена яму на рукі).


Пасля гэтага ў абласную пракуратура была перададзена скарга. “Улічваючы абвешчаную з майго боку сухую галадоўку…, прашу ў тэрмін да 30 чэрвеня 2009 г. праверыць законнасць і абгрунтаванасць складання супрацоўнікамі АУС Цэнтральнага раёну г. Гомеля ў адносінах да нас адміністрацыйных пратаколаў і пастаноў суда Цэнтральнага раёну г. Гомеля ад 25 чэрвеня 2009 г. аб прыцягненні нас да адміністрацыйнай адказнасці і вынесці пратэст аб іх скасаванні,”− гаворыцца ў заяве.


Нагадаем,  сухая галадоўка пратэсту каардынатара Руху “За Свабоду” па Гомельскай вобласці Уладзімера Кацоры працягваецца пяты дзень. Гэта адказ на судовае пакаранне грамадзкіх і палітычных актывістаў за ўдзел у ланцугу памяці зніклага генерала Юрыя Захаранкі.

 

 


Усе навіны