Актывіста Руху папярэдзілі
Пракурор Клецкага раёна пагражае Сяргею Панамарову за выданне газеты “Бойкі Клецк” адміністратыўнай адказнасцю.
Афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць парушэння закона атрымаў актывіст Руху “За Свабоду” Сяргей Панамароў. Пракурор раёна, спасылаючыся на Закон “Пра сродкі масавай інфармацыі” ад 17.06.2008 года, сцвярджае, што выданне малатыражнай газеты “Бойкі Клецк” без рэгістрацыі і ўтварэння юрыдычнай асобы недапушчальнае.
Пракурор Клецкага раёна тлумачыць, што ў выпадку паўторнага парушэння актывіст будзе прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці.
Сяргей Панамароў у адказ на ліст раённага пракурора накіраваў скаргу ў Пракуратуру Мінскай вобласці.
− У адпаведнасці з артыкулам 11 Закона “Пра СМІ”, выданні з накладам 299 экзэмпляраў і меней не павінны рэгістравацца. Я маю права выдаваць “Бойкі Клецк” без рэгістрацыі і ўтварэння рэдакцыі, − тлумачыць актывіст Руху “За Свабоду”.
Сяргей Панамароў упэўнены, што афіцыйнае папярэджанне раённага пракурора ў адносінах да яго павінна быць адменена ў безумоўным парадку.
Усе навіны



