English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Рэйдэрства па-беларуску (фота)

29/06/09

ГУУС  Мінгарвыканкама хадайнічала перад гарвыканкамам аб перадачы дзіцячага садка з прылеглай тэрыторыяй будаўнічай фірме, якая наўзамен абяцала ўзвесці адміністрацыйныя будынкі для міліцыі.


Пра гэта паведамілі жыхары мікрараёна “Усход”, якія звярнуліся па дапамогу да мінскіх актывістаў Руху “За Свабоду”.


Як выявілася, будаўнічую кампанію цікавіць выключна зямля ў цэнтры горада. Дзіцячы садок плануецца знесці, а на яго месцы пабудаваць два элітных шматкватэрных дома.


У той жа час, чарга на дзіцячыя садкі ў раёне з кожным годам павялічваецца прыкладна на 200 чалавек. Простыя падлікі паказваюць, што, каб задаволіць попыт на дашкольныя установы, патрэбна існаванне чатырох тыповых дзіцячых садкоў. Пасля перадачы дзіцячага садка № 70 будаўнічай фірме, іх колькасць з існуючых трох зменшыцца да двух.


– Больш таго, існуе рашэнне адміністрацыі Першамайскага раёна пра стварэнне ў раёне дзіцячай дашкольнай установы лячэбнага тыпу, бо існуе патрэба ў лекаванні 1200 дзяцей, пры наяўнасці 500 месцаў. Гэтае рашэнне павінны быць выканана цягам 2008-2010 году, аднак ніякіх зрухаў у вырашэнні гэтага пытання няма. Наадварот зносіцца дзіцячы садок дзеля пабудовы двух хмарачосаў з элітнымі кватэрамі, – абураецца адна з жыхарак раёна.


Будынак дзіцячага садка з прылеглай тэрыторыяй перадаецца за бясцэнак камерцыйнаму прадпрыемству. Усё адбываецца са згоды адміністрацыі Першамайскага раёну і гарадскіх уладаў, якія пэўна маюць у гэтым свой інтарэс.


Калі раней з дазволу гарвыканкама практыкавалася ушчыльненая забудова цэнтра гораду (на вольных лапіках зямлі узводзіліся жылыя дамы, якія прыладжваліся да існуючай інфраструктуры), то зараз не грэбуюць фактычна захопам аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння, каб атрымаць разам з імі кавалкі сталічнай зямлі пад камерцыйную забудову.


Жыхары бліжэйшых ад дзіцячых садкоў дамоў ужо сабралі больш за 1300 подпісаў пад пратэстам супраць закрыцця дзіцячай дашкольнай установы. Калектыўны зварот з подпісамі будзе накіраваны ў Адміністрацыю Лукашэнка, а таксама копіі ў Камітэт дзяржкантролю, КДБ і дэпутату Палаты прадстаўнікоў Мікалаю Казаку.

 


Усе навіны