English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Уладзімір Кацора з паплечнікамі спыняе галадоўку

30/06/09

Актывісты Гомельшчыны прынялі такое рашэнне ў сувязі з тым, што Центральны суд Гомеля прызначыў на 22 ліпеня разгляд іх касацыйнай скаргі.


Нагадаем, 25 чэрвеня каардынатар Руху "За Свабоду" Уладзімір Кацора абвясціў сухую галадоўку на знак пратэсту супраць несправядлівага пакарання грамадскіх актывістаў за ўдзел у акцыі памяці генерала Захаранкі 7-га траўня. Актывіст патрабуе адмены прысуду. Праз некаторы час галадоўку Ўладзіміра Кацоры падтрымалі яшчэ шэсць гомельскіх актывістаў.


Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 25 чэрвеня пакараў удзельнікаў акцыі, прысвечанай 10-й гадавіне знікнення генерала Юрыя Захаранкі буйнымі штрафамі. Уладзімір Кацора атрымаў трое сутак арышту.

 

Паводле Еўрапейскае радыё


Усе навіны