English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Вярхоўны суд разгледзіць скаргу "МХСС Маладыя дэмакраты" да Мінюсту

30/06/09

Заснавальнікі паскардзіліся на адмову ў рэгістрацыі грамадская аб'яднання, устаноўчы сход якога адбыўся 22 лютага.

 

Разгляд скаргі пад кіраўніцтвам суддзі Кулік адбудзецца 1 ліпеня.


У афіцыйным адказе Міністэрства юстыцыі тлумачыць сваё рашэнне  тым, што ў дакументах, якія пададзены на рэгістрацыю маюцца недакладныя звесткі, а таксама тым, што існуе "неадпаведнасць назвы арганізацыі яе статуту".


На прапанову прыхільніка Руху "За Свабоду", старшыні "МХСС Маладыя дэмакраты" Аляксандра Шумкевіча сумесна выправіць нязначныя недакладнасці прадстаўнік Мінюсту Аляксандр Харытон адказаў адмовай.


На думку заснавальнікаў "МХСС Маладыя дэмакраты", Мінюст парушае канстытуцыйныя правы заснавальнікаў  арганізацыі. Паводле артыкула 21 Канстытуцыі Беларусі, забеспячэнне правоў і свабодаў грамадзян з'яўляецца вышэйшай мэтай дзяржавы. Артыкул 36 Канстытуцыі гарантуе кожнаму права на аб'яднанне.


Моладзевый хрысціянска-сацыяльны саюз "Маладыя дэмакраты" існаваў з 1998 па 2003 год, калі паводле іску Мінюста Вярхоўны суд прыняў рашэнне пра яго ліквідацыю.


Усе навіны