English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Мастоўскаму Руху “За Свабоду” не даюць юрыдычнага адраса

01/07/09

Старшыня Мастоўскага райвыканкама  паведаміў, што не можа прапанаваць юрыдычны адрас для рэгістрацыя Мастоўскай раённай структуры ПАГА “Рух “За Свабоду”, бо ў наяўнасці нібыта няма свабодных памяшканняў.

 

Гэта адказ на зварот каардынатара Руху "За Свабоду" па Гарадзеншчыне Алеся Зарэмбюка старшыні Мастоўскага райвыканкама з просьбай знайсці на тэрыторыі Мастоўскага раёна памяшканне для рэгістрацыі Мастоўскай рэгіянальнай структуры   ПАГА “Рух” За Свабоду”. Праблемы ў тым, што ўладальнікі прыватных памяшканняў, дзе можна атрымаць юрыдычны адрас, не маюць вялікага жадання прадстаўляць свае плошчы ў арэнду грамадскай арагнізацыі, бо баяцца ціску з боку ўладаў.

 

− Нягледзячы на адсутнасць памяшканняў для рэгістрацыя  Мастоўскай суполкі  “Руху “За Свабоду”, мы працягнем пошук юрыдычнай адрэсы для пастаноўкі на ўлік і легалізацыі нашай грамадскай дзейнасці, − кажа заснавальнік Руху “За Свабоду” Васіль Клімовіч.     


Усе навіны