Вынікі конкурса “Цішоткі вольных беларусаў”
Арганізатары конкурсу “Цішоткі вольных беларусаў”, на які паступіла больш за 100 прац ад 44 удзельнікаў, вызначылі пераможцаў.
Вырашана кожнае з трох прызавых месцаў раздзяліць паміж двума ўдзельнікамі, дадаткова вызначаны тры пераможцы ў намінацыі “Беларуская свабода” ад Руху “За Свабоду”, чатыры пераможцы ад грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма!” ў намінацыі “Будзьма беларусамі!” і адзін прыз глядацкіх сімпатый.
Такім чынам, ганарар за першае месца падзялілі Кася Шцірліц і Мікалай З., ганарар за другое месца атрымалі Андрэй Рогач і Аляксандр Быстрык, трэцяе месца занялі Аляксандр Валянюк і Марына Пірагова
У намінацыі “Беларуская свабода” перамаглі працы Ільлі Шылы, Аляксея Кульбіцкага, Аляксея Валабуева.
У намінацыі “Будзьма беларусамі” пераможцамі сталі Раман Яршоў, Аляксандра Афанасенка, Дзмітрый Гупянец, Дзмітрый Смірноў.
Прыз глядацкіх сімпатый ад прэміі “Кліп-марафон” атрымае Дзмітрый Ярмак
У бліжэйшы час з пераможцамі і намінантамі звяжуцца арганізатары кампаніі для ўдакладнення спосабаў атрымання ганарараў і падарункаў.
Працы пераможцаў тут
Усе навіны



