English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Дэпутат, які не адказаў на зварот грамадзян, будзе мець справу з пракуратурай

14/12/09

Барысаўскія актывісты Руху "За Свабоду" напісалі скаргу на дэпутата барысаўскага райсавета, дырэктара аўтапарка спадара Шкрэдава.


Больш за месяц таму Сяргей Салаш і Алег Мацкевіч звярнуліся да дырэктара ДУП «Аўтобусны парк №3  РУП «Мінаблаўтатранс» спадара Шкрэдава з прапановай пашырыць ужыванне беларускай мовы ў грамадскім транспарце Барысава і падтрымаць грамадскую ініцыятыву па абвяшчэнню 2010 года годам беларускай мовы.


Актывісты так і не дачакаліся адказу ад кіраўніка аўтапарку і звярнуліся са скаргай у пракуратуру Барысаўскага раёна на парушэнне Закону “Аб зваротах грамадзян”.


− Частка 1 арт. 10 Закону “Аб зваротах грамадзян” абавязвае разгледзець зварот не пазней аднаго месяца з дня яго рэгістрацыі ў дзяржаўных органах. У адпаведнасці з артыкулам 9.13 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян цягне налажэнне штрафу ў памеры ад чатырох да дваццаці базавых велічыняў, − нагадвае Сяргей Салаш.


Актывісты просяць у сваім лісце да пракурора прыняць меры пракурорскага рэагавання на незаконныя дзеянні кіраўніка ДУП « Аўтобусны парк №3  РУП «Мінаблаўтатранс».


Усе навіны