English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Актывсіта Руху ўзнагародзілі за сумленную службу

16/12/09

Прызваны ў войска актывіст Руху "За Свабоду" Ігар Салавей атрымаў грамату і кароткатэрміновы адпачынак.


У грамаце гаворыцца, што Ігар Салавей узнагароджваецца “за прыкладную воінскую дысцыпліну, бездакорнае нясенне баявога дзяжурства, добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў і па вынікам АСВ “Захад – 2009”.


− Напачатку прызыву вялікага жадання служыць у мяне не было, бо на гэтыя паўтары гады я меў іншыя планы. Але калі паслужыў − зразумеў, што ў тут ёсць свае плюсы і войска можа быць карысным для станаўлення чалавека. Да таго ж, гэта мой канстытуцыйны абавязак. Я імкнуся служыць сумленна, як сказана ў прынятай мной прысязе, − кажа Ігар Салавей


Наступным заахвочваннем для жаўнера стала і тое, што па выніках месяца камандаванне вайсковай часткі вырашыла звольніць яго на трое сутак да дому.


Усе навіны