English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Міністэрства архітэктуры ігнаруе зварот рабочых шклозавода "Нёман"?

16/12/09

На ліст, у якім вядзецца пра крытычны стан прадпрыемства, і які падпісалі каля 1000 работнікаў, больш за месяц няма адказу.


− Мы даслалі калектыўны ліст у Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, якому падпарадкоўваецца ТАА "Нёман", дзе распавялі пра сур'ёзныя эканамічныя і, як вынік, сацыяльныя праблемы, што патрабуюць неадкладнага вырашэння. Ліст прыйшоў да атрымальніка 9 лістапада, пра што мы маем дакументальнае пацвярджэнне, але ніякага адказу да гэтай пары няма, − распавядае бярозаўскі актывіст Руху "За Свабоду" Сяргей Трафімчык.


Асабліва дзіўна, што чыноўнікі ігнаруюць ліст, які падпісала тысяча чалавек. Паводле Закону, Мінархітэктуры павінна адрэагаваць на зварот прадстаўнічай групы грамадзян не толькі пісьмовым адказам, але і арганізаваць грамадскую сустрэчу і стварыць камісію для вырашэння сітуацыі. 


Нагадаем, пасля розгаласу ў прэсе, адміністрацыя прадпрыемства адмовілася ад планаванага падвышэння нормы выпрацоўкі на 20%, якое магло істотна адбіцца на і без гэтага зменшаных з прычыны крызісу заробках.


Усе навіны