English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

У Клецку адзначылі Дзень салідарнасці (фота)

16/12/09

Сяргей Панамароў узняў над сваім домам бел-чырвона-белы сцяг. Жыхары гораду атрымалі незалежную прэсу.


Актывіст Руху "За Свабоду" Сяргей Панамароў вывешвае нацыянальны сцяг традыцыйна падчас адзначэння значных для беларусаў гістарычных дат і падзей.


Актывісты таксама раздалі мінакам асобнікі газеты "Новы Час", бюлетэня "Ня бойцеся" і часопіса "Абажур".


− Часопіс "Абажур" я перадаў у першую чаргу у пракуратуру горада. Менавіта разборкам паміж выдаўцом "Бойкага Клецку" і мясцовымі уладамі прысвечаны артыкул Юрыя Тапарашава і Міхала Пастухова у апошнім нумары часопіса. Мясцовы пракурор − адзін з галоўных герояў матэрыялу, − распавядае Сяргей Панамароў.

 

 

 


Усе навіны