Аляксандр Мілінкевіч правёў у Страсбургу шэраг сустрэч
Лідэр Руху "За Свабоду" сустрэўся з Вітаўтасам Ладсбергісам, расійскімі праваабаронцамі і прадстаўнікамі розных палітычных групаў.
Аляксандр Мілінкевіч меў гутарку з расійскімі праваабаронцамі "Мемарыяла" Сяргеем Кавалёвым, Людмілай Аляксеевай і Алегам Арловым.
Апроч гэтага лідэр Руху "За Свабоду" сустрэўся з Вітаўтасам Лансбергісам і правёў кансультацыі з прадстаўнікамі розных палітычных групаў, якія прымаюць удзел у абмеркаванні рэзалюцыю па Беларусі.
Праект рэзалюцыі дапоўнены шэрагам новых, сфармуляваных пасля абмеркавання ў палітычных групах Еўрапарламента палажэнняў, якія тычацца дыялогу Беларусі і ЕЗ, а таксама удасканаленню заканадаўства ў сферы барацьбы з карупцыяй і паляпшэння інвестыцыйнага клімату.
Усе навіны



