English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Актывісты Руху запрашаюць на прэзентацыю новых кніг Фелікса Шкірманкова

26/02/10

МГА "ЗБС Бацькаўшчына" пры ўдзеле актывістаў Руху “За Свабоду” арганізуе 27 лютага ў Слаўгарадзе творчую сустрэчу з літаратарам.


Імпрэза з літаратарам, ветэранам Другой сусветнай вайны, старшынёй Слаўгарадскага райсавета з 1991 па 1995 год Феліксам Шкірманковым адбудзецца а 14 гадзіне па адрасе: Магілёўская вобл. г. Слаўгарад, вул. Ленінская, д. 3(кавярня "Бярозка").


Запланавана прэзентацыя зборнікаў прозы "Пераэкзаменоўка на восень",  вершаў "Папараць кветка" і "Так бачу" Фелікса Шкірманкова. На творчай сустрэчы выступіць паэт Сяргей Законнікаў (рэдактар некалькіх кнігаў спадара Фелікса), свае песні выканае бард Зміцер Бартосік.


Ахвотныя далучыцца да імпрэзы могуць атрымаць дадатковую інфармацыю па тэлефоне (+37529)1694811.


Усе навіны