Ініцыятыўную групу Івана Крука ўсё ж зарэгістравалі
Гродзенская абласная выбарчая камісія лічыць, што для адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы астравецкага актывіста Руху няма падстаў. Іван Крук за тры дні сабраў больш за 200 подпісаў.
Гродзенская абласная выбарчая камісія разгледзела скаргу Івана Крука на нерэгістрацыю яго ініцыятыўнай групы і палічыла, што для адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы астравецкага актывіста Руху няма падстаў. Абласная камісія прыняла рашэнне зарэгістраваць групу Івана Крука.
Нягледзячы на запознены старт, актывіст Іван Крук ужо сабраў неабходную колькасць подпісаў для балатавання ў райсавет.
− Мяне рашэнне абласной камісіі цалкам задавальняе. Астравецкая раённая камісія пастаўлена такім чынам у межы Закону. Наша ініцыятыўная група адразу пасля атрымання рашэння пра рэгістрацыю пачала збіраць подпісы. За тры дні ў Астраўцы ў маю падтрымку падпісалася 230 чалавек. Неабходная колькасць подпісаў для вылучэння кандыдатам у райсавет складае 75, − распавядае Іван крук.
Раней Астравецкая раённая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Івана Крука нібыта за “парушэнне прынцыпу свабоднага ўдзелу ў выбарах”. Паводле раённай камісіі, спадарыня Клімовіч была ўключана ў спіс ІГ без яе згоды. Іван Крук паведаміў, што спадарыня Клімовіч адмовілася ад намеру ўдзельнічаць у зборы подпісаў за Івана Крука пад ціскам з боку мясцовых уладаў, і падаў скаргу на рашэнне Астравецкай раённай камісіі ў ЦВК і Абласную камісію.
Усе навіны



