|
А.Мілінкевіч: Лукашэнка падвеў Беларусь да такой мяжы, калі гандаль, барацьба ідуць не за газ і нафту, а за незалежнасць і суверэнітэт
Я разумею пазіцыю Расіі, але разумець пазіцыю, матывы дзеянняў іншага боку, далёка не заўсёды азначае падтрымку. Я разумею, што Расія ў Беларусі мае свае нацыянальныя інтарэсы і імкнецца іх рэалізаваць. Як і тое, што свае інтарэсы ў Беларусі мае і імкнецца рэалізаваць кіруючая расійская эліта. І не па ўсім пытанням гэтыя інтарэсы супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі Беларусі.
|