Пытанне:
- Спадар Мілінкевіч, амаль кожны тыдзень электронныя СМІ паведамляюць пра вашыя паездкі ў розныя краіны, пра перамовы з першымі асобамі замежных краін, парлямэнтаў і іншых устаноў. Мяне вельмі цікавяць вынікі гэтах вандровак. Пра што вы зь імі размаўляеце? Што зьмянілася пасьля гэты перамоў. Наагул, ці ёсьць у гэтым нейкі сэнс?
Аляксандар:
Адказ:
- Нашыя міжнародныя кантакты ёсць доказам прызнання як моцы дэмакратычных сілаў, так і значнай цікавасці да Беларусі з боку нашых замежных партнёраў. Сэнс у гэтым ёсць! Падчас гэтых сустрэчаў адбываюцца абмеркаванні сітуацыі ў Беларусі, а таксама выпрацоўваюцца далейшыя крокі па падтрымцы беларускіх дэмакратаў. Сярод найбольш відавочных вынікаў – праграмы падтрымкі рэпрэсаваных, адукацыйная праграма імя К.Каліноўскага, сталая ўвага еўрапейцаў да ўнутрыпалітычных падзеяў, што, на маю думку, стрымлівае рэжым ад яшчэ большай рэпрэсіўнасці ў дачыненні да незалежнага грамадства.
Усе пытаннi


