Пытанне:
Скажыце калі ласка, у выпадку вашага прыходу да ўлады ці будзе Беларусь уступаць у Еўрасаюз або ў НАТА? Калі ,да ,то што атрымаюць, альбо страцяць, ад гэтага нашы прадпрыемствы і народ?
Ягор
Адказ:
Я перакананы, што перспектывы Беларусі – у інтэграцыі ў ЕС. Разам з тым я бачу Беларусь нейтральнай краінай, не лініяй падзелу, а мастом, пляцоўкай для супрацоўніцтва паміж Еўропай і Расеяй. Есць шмат магчымасцяў для супрацоўніцтва Беларусі з НАТА, без уступлення ў склад гэтай арганізацыі.
Інтэграцыя ў ЕС будзе азначаць для Беларусі рэалізацыю шмат якіх невыкарыстаных зараз магчымасцяў для развіцця: будаванне прававой дзяржавы, еўрапейскія інвестыцыі і тэхналёгіі, еўрапейскія стандарты жыцця. Гэта будзе азначаць гарантыі незалежнасць, дабрабыт і свабоду. Беларусь атрымае тое, да чаго імкнуліся, за што змагаліся нашыя продкі.
Усе пытаннi


