English Version
Рух у Беларусі
Дакументы
Далучайся
Вынікі конкурсу "Свабода - гэта..."
Спецпраекты
Тэзісы праграмы

Гарады
 Галоўная

Навагрудак



02/07/06

Актывісты кампаніі “За свабоду” нарабілі шуму на Фэсце ў Наваградку

Актывісты кампаніі “За свабоду” прынялі ўдзел у масавай акцыі падчас рыцарскага фэсту ў Наваградку, ладжанай Партыяй БНФ. Ад самай раніцы удзельнікі акцыі раздавалі мінакам значкі “За свабоду”, “Далучайся”. Людзі з задавальненнем іх бралі і чаплялі на сябе. Праз некаторы час міліцыя масава пачала затрымліваць людзей са значкамі і і іх канфіскоўваць. Міліцыя затрымлівала і перапісвала імёны людзей, якія мелі з сабой дрэўкі, праводзіла агляд асабістых рэчаў, канфіскоўвала нацыянальныя сцягі й дрэўкі. Да акцыі было падрыхтована 80 штандараў, але ўжо да пачатку акцыі палова была канфіскаваная. Прычым міліцыя дзейнічала вельмі недаліктана, сярод затрыманых часам апыналіся і рыцары – удзельнікі Фэсту.

Гарады
Мiнская вобл.
Віцебская вобл.
Гродзенская вобл.
Магілёўская вобл.
Брэсцкая вобл.
Гомельская вобл.





Угодкі Грунвальду