Рух у Беларусі
Платформа Руху
Далучайся
Вынікі конкурсу "Свабода - гэта..."

Гарады
 Галоўная

Бабруйск


Кантактная асоба:

 

Алесь 
тэл.: (8-029)6640672, svajasprava@mail.ru



06/03/08

На офіс бабруйскіх актывістаў адбыўся напад міліцыі (фота)

5 сакавіка два міліцыянты праніклі ў офіс дэмакратычных актывістаў. Яны ўварваліся ў дом, пасля таго, як гаспадары дазволілі ўвайсці супрацоўніку МНС Сяргею Гаўрыленка, для праверкі стану пажарнай бяспекі.

25/01/08

Юры Лявонаў на свабодзе

Сёння 25 студзеня  Юры Лявонаў, актывіст прадпрымальніцкага руху выйшаў на волю з папраўчай калоніі № 2 горада Бабруйску.

24/09/07

КДБ цікавіцца Еўрапейскім маршам

Кіраўніка Бабруйскай філіі “Маладога фронту”, сябра аргкамітэта “Руху “За Свабоду” Валера Мацкевіча супрацоўнікі КДБ папярэдзілі пра крымінальную адказнасць, калі ён не адмовіцца ад падрыхтоўкі да Еўрапейскага марша, які пройдзе ў Мінску 14 кастрычніка.

 

24/11/06

У Бабруйску затрыманы актывіст руху “За Свабоду” Валеры Мацкевіч

Супрацоўнікі Бабруйскай міліцыі затрымалі актывіста руху “За Свабоду” Валеру Мацкевіча. Затрыманне адбылося на чыгуначным вакзале ў Бабруйску. У гэтыя хвіліны актывіста дапытваюць ва Ўпраўленні ўнутраных спраў Бабруйскага гарвыканкама ў  аддзеле грамадскай бяспекі. Як паспеў паведаміць сам Валер, яго падазраюць у крымінальным злачынстве – разбойным нападзе.

14/11/06

МІЛІНКЕВІЧ сёння ў Бабруйску

Сёння ў Бабруйску лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч пачаў збор подпісаў за вылучэнне мясцовых актывістаў дэмруху кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў.

14/11/06

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ у Бабруйску: Ствараем настрой салідарнасці

- Мэта маіх паездак у рэгіёны не толькі дапамагчы мясцовым актывістам сабраць подпісы за вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты. Сёння не менш важна ствараць настрой салідарнасці і ўзаемадапамогі ў дэмакратычным руху. А таксама паказаць жыхарам гарадоў і вёсак, якія жывуць у самых звычайных раёнах, дамах і кватэрах, што мы не баімся размовы з імі, вострых пытанняў, ведаем адказы на іх, маем свой погляд на развіццё рэгіёнаў і краіны.

26/09/06

Выйшаў на волю Алесь Чыгір

Кіраўнк бабруйскага Штаба лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча, дэпутат мясцовага гарадскога савета Алесь Чыгір будзе працягваць дамагацца ўзнаўлення на працы праз суд. Пра гэта ён паведаміў агенству БелаПАН пасля адбывання 10-дзённага пакарання за правядзенне несанкцыянаванай акцыі. Дэпутат упэўнены, што прычынай пераследу стала яго дзейнасць у палітычнай кампаніі лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча.

15/09/06

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ салідарны з Алесем Чыгіром і яго сям'ёй

“За актыўную грамадзянскую пазіцыю ў Беларусі можна не толькі пазбавіцца працы, але і згубіць усялякую магчымасць абараняць свае правы, свой гонар і годнасць”, - заявіў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ пасля вынясення прысуду дэпутату Бабруйскага гарсавета Алесю Чыгіру.

13/09/06

Сёння пройдзе суд над кіраўніком бабруйскага Штаба Александра МІЛІНКЕВІЧА

Сёння ў 15.00 суд Бабруйска і Бабруйскага раёна распачне чарговую спробу разгледзець справу кіраўніка мясцовага Штаба лідэра аб'яднаных дэмакратычных сілаў Александра МІЛІНКЕВІЧА, дэпутата гарсавета Алеся Чыгіра, паведамляе газета "Салідарнасць". 

18/02/06

Аляксандр Мілінкевіч распачаў сваю агітацыйную кампанію з Бабруйска

18 лютага кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч распачаў сваю агітацыйную кампанію. Першым горадам стаў Бабруйск. На цэнтральнай плошчы сабраліся каля 400 чалавек, якія, нягледзячы на снег і перашкоды ўлады, прыйшлі павітаць будучага прэзідэнта.

Каляндар падзеяў

16 мая

18.30. Гродна, Будзёнага 48а 

Прэзентацыя  Еўрапейскага нумару часопісу ARCHE

 

21 мая

18.30. Гродна, Будзёнага 48а Прэзентацыя кнігі "Магдэбурская Гародня"


Гарады
Мiнская вобл.
Віцебская вобл.
Гродзенская вобл.
Магілёўская вобл.
Брэсцкая вобл.
Гомельская вобл.


 Матэрыялы да ўгодкаў БНР