Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Ці будзе ў Гродна АДС разам з Рухам?

Ідзе другі месяц з таго моманту, як гродзенскія актывісты Руху выступілі з ініцыятывай падпісання з “кааліцыянтамі” супольнай Дэкларацыі аб узаемадзенні.

10/06/2008, svaboda.org

АДС хочуць кантраляваць выбары праз адзіны спіс

Сёння Палітычная рада Аб’яднаных дэмакратычных сілаў зацьвердзіла адзіны сьпіс сваіх кандыдатаў у сябры акруговых выбарчых камісіяў. У сьпісе 110 асобаў. Гэта роўна столькі, колькі дэпутацкіх месцаў у Палаце прадстаўнікоў і колькі будзе акруговых камісіяў.

10/06/2008, afn.by

Мінэнерга адказала на зварот наконт пабудовы АЭС

Міністэрства энергетыкі абяцае улічваць меркаванні грамадзян Беларусі пры будаўніцтве АЭС. Пра гэта паведамляецца ў лісце, дасланым сябрам Чарнобыльскай камісіі партыі БНФ, пасля скаргі ў пракуратуру на ігнараванне звароту грамадзян.

Віктар Карнеенка сустрэнецца з экспертамі АБСЕ

Каардынатар кампаніі “За свабодныя выбары”, намеснік кіраўніка Руху "За Свабоду" Віктар Карняенка хоча распавесьці экспэртам пра іспыты для беларускай улады. Першы – гэта тыя прапановы, якія ўносілі дэмсілы ў практыку ўжываньня выбарчага заканадаўства. Другі – уключэньне ў кожную акруговую камісію па аднаму прадстаўніку АДС.

09/06/2008, baj.by

У Варшаве прайшла канферэнцыя «Дэмакратызацыя СМІ ў Беларусі»

Міжнародная канферэнцыя адбылася ў Польскім Сейме. Удзел у мерапрыемстве прынялі журналісты, грамадскія і палітычныя дзеячы з Беларусі, а таксама прадстаўнікі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, Еўрапейскага парламенту, грамадскіх арганізацый і фондаў. Ад Руху “За Свабоду” выступіў намеснік кіраўніка Юрась Губарэвіч.

09/06/2008, telegraf.by

Судаленка: Міліцыя правяла практычныя заняткі для апазіцыі

Актывіст Руху “За Свабоду” праваабаронца Леанід Судаленка паведаміў, што падчас гомельскай сустрэчы актывістаў апазіцыі ў памяшканне ўвайшла міліцыя. На сустрэчы як раз абмяркоўваліся розныя аспекты ўзаемадзеяння праваахоўных органаў з грамадзянамі.

09/06/2008, svaboda.org

Дзе згубіліся грошы, дасланыя ў турму Парсюкевічу?

Сяргей Парсюкевіч пасьля пераводу ў Шклоўскую калёнію застаўся бяз грошай і без харчоў.

06/06/2008, telegraf.by

Апазіцыянер падаў у суд на Першы канал

Кіраўнік брэсцкага аддзялення Партыі БНФ, актывіст Руху “За Свабоду” падаў у суд Першамайскага раёна Мінска позву на Першы канал.

06/06/2008, Наша Ніва

Сяргей Парсюкевіч: Ніхто не думаў, што шлях да лепшага жыцьця будзе лёгкім

Рэдакцыя "Наша Нівы" атрымала ліст Сяргея Парсюкевіча. Ён быў напісаны ім яшчэ да этапу ў Шклоўскую калёнію.

05/06/2008, Deutsche Welle

Купалаўскі парк пад пагрозаю знішчэння

Беларускае рэспубліканскае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры забіла трывогу: пад пагрозаю знішчэння апынуўся адзін з унікальных паркавых ансамбляў у цэнтры Мінску