Берасцейскія актывісты Руху "За Свабоду" Канстанцін Балагура, Андрэй Шарэнда і Юры Бакур абскардзілі рашэнні суда Цэнтральнага раёна Мінска, які аштрафаваў іх за ўдзел 21 студзеня у акыі пратэста прадпрымальнікаў у сталіцы.
Старшыня Горацкага райвыканкаму Міхаіл Анікееў адмовіўся прыняць у актывістаў Руху і сябраў антыядзернай групы подпісы пяцісот жыхароў раёну супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі.
Цэнтар культуры й адпачынку магілёўскага аддзяленьня беларускай чыгункі адмовіў актывістам незарэгістраванага грамадзкага руху “За Свабоду” у памяшканьні для сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам.
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Бэсцкага аблвыканкама не задаволіла скаргу праваабаронцы, актывіста Руху “За Свабоду” Рамана Кісляка на парушэнне яго грамадзянскіх правоў суддзёй Ленінскага раёна Брэста.
У Мінску прайшла прэс-канферэнцыя моладзевага лідэра Змітра Дашкевіча. Былы палітвязень распавёў пра ўмовы ўтрымання ў калоніі, абставіны вызвалення і планы на будучыню.
На літоўска-беларускай мяжы быў затрыманы цягнік Вільня-Масква. Памежнікі цікаваіліся асабістымі рэчамі актывіста Руху “За Свабоду”, лідэра ГІ “За чысты Барысаў!” Сяргея Салаша.