Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная
17/05/2007, svaboda.org

МІЛІНКЕВІЧ правёў перамовы з брытанскім міністрам па справах Еўропы

Завяршыўся трохдзённы візіт у Вялікую Брытанію лідэра дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Ён наведаў гэтую краіну на запрашэнне Міністэрства замежных справаў Вялікай Брытаніі. Самай важнай з шэрагу размоваў у Лондане, якіх было каля двух дзесяткаў, Аляксандр Мілінкевіч называе перамовы з брытанскім міністрам па справах Еўропы Джэфам Гунам. Спадар Гун лічыцца адным з самых набліжаных людзей да магчымага новага прэм’ера Брытаніі Гордана Браўна.

16/05/2007, svaboda.org

МІЛІНКЕВІЧ: Моладзь у Лондане шукае кантактаў з беларускімі аднагодкамі

Аляксандр Мілінкевіч, што на кожнай сустрэчы ў Лондане ён асобна вылучае моладзевую тэму. Яна выходзіць за межы толькі студэнцкіх праграмаў.

16/05/2007, svaboda.org

МІЛІНКЕВІЧ у Лондане сустракаецца з міністрам у справах Еўропы

Сустрэчай з беларускай дыяспарай у Вялікай Брытаніі сёння завяршаецца трэці і апошні дзень візіту ў гэтую краіну лідэра дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Ён знаходзіцца тут на запрашэнне Міністэрства замежных справаў гэтай краіны.

16/05/2007, svaboda.org

МІЛІНКЕВІЧ: Дэмсілы без лідэра – гэта крок назад

Лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч паведаміў пра тое, што ён абавязкова выступіць на Кангрэсе дэмсілаў, які пройдзе 26-27 траўня ў Менску. Спадар Мілінкевіч, які цяпер на запрашэнне Міністэрства замежных справаў Вялікай Брытаніі знаходзіцца ў Лондане, абверг чуткі пра тое, што ён праігнаруе Кангрэс.

09/05/2007, svaboda.org

С. Няроўны: Прыхільнікаў Мілінкевіча свядома пазбаўляюць магчымасці ўдзельнічаць у кангрэсе

Рэгіянальныя кааліцыі Магілёўшчыны адмовіліся ўдзельнічаць у рэгіянальнай канферэнцыі дэмакратычных сілаў. Лідэры кааліцыяў з Горак, Крычава, Бабруйску не задаволеныя падрыхтоўкай канферэнцыяў. Яны вінавацяць Цэнтральную назіральную камісію ў парушэнні дамоўленасцяў і ўмоваў вылучэння дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сіл Беларусі.

08/05/2007, Белорусский партизан

Васіль Лявонаў: Нічога, акрамя “птушкі”, будучы Кангрэс дэмсілаў не прынясе

По мнению Василия Леонова, ничего, кроме «галочки», грядущий Конгресс демократических сил не принесет. Человек, долгое время шедший в фарватере белорусской политики, а теперь занимающийся аграрным бизнесом в соседней России, убежден в том, что проведение такого мероприятия, как Конгресс, в мае, - серьезная ошибка оппозиции.

07/05/2007, afn.by

Карняенка: Палітыкі сістэмнай апазіцыі не збіраюцца што-кольвек змяняць у гэтай сітуацыі

- Проведение Конгресса демократических сил (КДС) имеет единственный плюс – благодаря этому мероприятию будет поставлена точка в споре лидеров оппозиции по такому важному вопросу, как лидер ОДС и руководитель Политсовета ОДС, - такое мнение высказал сегодня журналистам координатор по созданию Движения «За Свободу» Виктор Корнеенко, комментируя итоги прошедшей пресс-конференции, посвященной проведению КДС.

03/05/2007, радыё Свабода

Жана Літвіна: У разведку з МІЛІНКЕВІЧАМ пайшла б

- Я з вялікай павагай стаўлюся да Аляксандра Мілінкевіча, я яго дагэтуль, нягледзячы на ўсе складанасці, лічу палітыкам еўрапейскага ўзроўню. Само з’яўленне гэтага лідэра - гэта проста стварэнне персаніфікаванай альтэрнатывы сённяшняму кіраўніку дзяржавы. У разведку з Мілінкевічам відаць, пайшла б. Ды і з многімі - з дзесяткамі людзей.

29/04/2007, паводле радыё Свабода

У Гомелі перамаглі паплечнікі Аляксандра МІЛІНКЕВІЧА

- Я не бачу свайго месца ў схеме ратацыйнай альбо “круглага стала”. Круглым сталом, кісялём з дыктатурай не змагаюцца. Я проста ня буду ўдзельнічаць. Я буду працаваць у кааліцыі, але браць на сябе адказнасць за тое, у што ня веру, я проста не змагу, заявіў лідэр дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч падчас правядзення канферэнцыі абласных арганізацый палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў у Мінску .

26/04/2007, Еўрапейскае радыё

Аляксандр Мілінкевіч пра вандалізм у Гродна: Мы будзем адстойваць горад

- Тое, што адбываецца, гэта паказчык бездані паміж адукаваным грамадствам і уладаю. Маю надзею, што мы зробім усё магчымае і будзем адстойваць горад. Не яны яго будавалі, не ім яго руйнаваць, - заявіў Аляксандр Мілінкевіч, даведаўшыся пра рашэнне аб знішчэнні ад 40 да 44 дамоў старога Гродна ў гістарычным цэнтры гораду.