Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная
24/05/2007, svaboda.org

А.МІЛІНКЕВІЧ сустрэўся з былымі палітвязнямі

Мікола Статкевіч і Павал Севярынец сустрэліся з лідэрам дэмсілаў Аляксандрам Мілінкевічам. З ім былыя палітвязні плануюць каардынаваць свае дзеянні.

23/05/2007, nn.by

Уладзімер Арлоў: У асобе МІЛІНКЕВІЧА Беларусь пабачыла свабодны еўрапейскі твар

Уладзімер Арлоў пра Кангрэс дэмакратычных сілаў: “Калі папярэдні Кангрэс дэмакратычных сілаў быў аб'яднаўчым, то гэты будзе раскольніцкім. У асобе Мілінкевіча Беларусь пабачыла свабодны эўрапейскі твар, што, як выглядае, зусім не даспадобы некаторым іншым гэтак званым лідэрам апазіцыі”.

23/05/2007, svaboda.org

Генадзь Бураўкін: Дзеля чаго яны ўзняліся супраць МІЛІНКЕВІЧА?

Паэт Генадзь Бураўкін афіцыйнага запрашэння на Кангрэс не атрымаў. Яго даўно трывожыць, што робіцца ў апазіцыі, чаму лідэры не могуць дамовіцца. І чаму дагэтуль не абнародаваныя, не абмяркоўваюцца дакументы, якія мяркуецца прыняць на Кангрэсе. Што да рашэння не даць права голасу інтэлігенцыі, пісьменнікам, грамадскасці – ён лічыць, што справа ў асобе Мілінкевіча. Меркаванне Генадзя Бураўкіна:

23/05/2007, Паводле Радыё Свабода

Рух “За Свабоду” - супраць разбурэння Гродна

Учора ўвечары ў Гродна адбыўся першы канцэрт пад лозунгам “Музыкі —супраць разбурэння Гродна”. Сабралася каля 170 слухачоў, перад якімі выступіў Віктар Шалкевіч. Аднымі з арганізатарамі канцэрту выступіў Рух “За Свабоду”.

22/05/2007, "Наша Ніва"

Міліцыя шукае зламысніка, які хацеў сарваць сход Руху Мілінкевіча

Крымінальная справа па факце «ілжывага паведамлення пра замініраванне» узбуджаная сёння Ленінскім РАУС Горадні. Цяпер міліцыянты будуць расшукваць «невядомага зламысніка», які, паводле версіі следства ў нядзелю раніцай з тэлефоннага аўтамату паведаміў, што будынак па вул.Будзённага, 48а, дзе адбываўся ўстаноўчы сход ГА "Рух "За Свабоду", замінаваны.

22/05/2007, www.camarade.biz

А.МІЛІНКЕВІЧ: Лічу прапанаваную форму працы АДС нээфектыўнай

— Я принял решение не  выставлять свою кандидатуру на один из постов сопредседателей оппозиционной коалиции, так как считаю предложенную форму работы ОДС неэффективной. Исключительно круглыми столами с режимом бороться нельзя.  Стратегия объединенных демсил пассивная, стратегия выжидания, стратегия, которая совершенно не обсуждалась на региональных конференциях. Она создавалась без обратной связи, без взаимодействия с демократической общественностью.

20/05/2007, nn.by

Павал Севярынец: Буду дапамагаць МІЛІНКЕВІЧУ ствараць рух "За Свабоду"

У Беларусі асноўная сіла нацыянальнага руху гуртуецца зараз вакол Мілінкевіча. Можна ізноў жа, спрачацца, ці пацягне, а можна ўпрэгчыся і дапамагчы. Рух “За Свабоду” можа стаць тым, чым быў напрыканцы 1980-х БНФ або нават "Салідарнасць" у Польшчы – задаткі для гэтага ёсць”, - заявіў моладзевы лідэр, палітзняволены Павал Севярынец падчас онлайн-канферэнцыі “Нашай Нівы”.

17/05/2007, svaboda.org

МІЛІНКЕВІЧ правёў перамовы з брытанскім міністрам па справах Еўропы

Завяршыўся трохдзённы візіт у Вялікую Брытанію лідэра дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Ён наведаў гэтую краіну на запрашэнне Міністэрства замежных справаў Вялікай Брытаніі. Самай важнай з шэрагу размоваў у Лондане, якіх было каля двух дзесяткаў, Аляксандр Мілінкевіч называе перамовы з брытанскім міністрам па справах Еўропы Джэфам Гунам. Спадар Гун лічыцца адным з самых набліжаных людзей да магчымага новага прэм’ера Брытаніі Гордана Браўна.

16/05/2007, svaboda.org

МІЛІНКЕВІЧ: Моладзь у Лондане шукае кантактаў з беларускімі аднагодкамі

Аляксандр Мілінкевіч, што на кожнай сустрэчы ў Лондане ён асобна вылучае моладзевую тэму. Яна выходзіць за межы толькі студэнцкіх праграмаў.

16/05/2007, svaboda.org

МІЛІНКЕВІЧ у Лондане сустракаецца з міністрам у справах Еўропы

Сустрэчай з беларускай дыяспарай у Вялікай Брытаніі сёння завяршаецца трэці і апошні дзень візіту ў гэтую краіну лідэра дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Ён знаходзіцца тут на запрашэнне Міністэрства замежных справаў гэтай краіны.