Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная
02/04/2007, БелаПАН

Выйшаў на волю сябра аргкамітэту руху “За Свабоду” Уладзімір Кацора

Вечером 31 марта после пятисуточного ареста вышел на свободу член оргкомитета по созданию движения "За Свободу" Владимир Кацора.

28/03/2007, telegraf.by

Потэрынг: Януковіч пагадзіўся падтрымаць МІЛІНКЕВІЧА ў барацьбе за дэмакратыю ў Беларусі

Премьер-министр Украины Виктор Янукович заявил после общения с председателем Европейского парламента Хансом Гертом Поттерингом, что в Беларуси идет "естественный процес демократизации". "Идет постепенный, я бы так сказал, процесс демократизации страны и его делает общество, люди", - считает глава украинского правительства.

26/03/2007, nn.by

Я.Анышкевіч:”Лукашэнка будзе вымушаны ўрэшце адказаць МІЛІНКЕВІЧУ”

Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламенту Януш Анышкевіч заявіў, што прыехаў у Мінск на святкаванне 25 сакавіка, каб выказаць сваю падтрымку беларускай апазыцыі ў барацьбе за дэмакратыю. “Гэта падтрымка ад усёй Еўропы”, — сказаў Я.Анышкевіч у інтэрв’ю “Нашай ніве”.

26/03/2007, www.svaboda.org

А. Мілінкевіч: “У Беларусі ёсць сілы, якія працягнуць змаганне за дэмакратыю”

Лідэр дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч лічыць сёлетняе сьвяткаваньне Дня Волі пасьпяховым:
“Мы выканалі той плян, які ставілі перад сабой. Я казаў, што мы ня пойдзем на Бангалор, і мы не пайшлі на Бангалор. Так што акцыя прайшла хутчэй паводле нашага сцэнару, хаця мы абсалютна шчыра пазьбягалі канфрантацыі, пазьбягалі сутыкненьняў зь міліцыяй. Яна не вытрымлівала ў пэўныя моманты.

26/03/2007, Хартыя97

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ: Мы дабіліся таго, што 25 Сакавіка часткова прызнаны нацыянальным святам

«Мы адсвяткавалі 25 Сакавіка – Дзень Волі -- як найвялікшае свята. У гэты дзень беларускі народ узяў у свае рукі адказнасць за сваю краіну, за яе незалежнасць. Увесь свет пабачыў учора шматтысячную беларускую Волю. Нягледзячы на запалохванні і арышты, на вуліцы выйшла вельмі шмат людзей. Я адчуваю, што хутка ў краіне будуць вялікія перамены. Беларусь абавязкова стане дэмакратычнай, бо сёння гарантыяй незалежнасці можа быць толькі дэмакратыя», -- заявіў прэс-цэнтру Хартыі`97 лідэр беларускіх дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч, падводзячы вынікі акцыі 25 сакавіка ў Менску.

25/03/2007, паводле Радыё Свабода, фота "Наша Ніва"

Дзень Волі ў Мінску: як разгортваліся падзеі

Каля дзесяці тысяч чалавек узялі ўдзел у маніфестацыях на Дзень Волі ў сталіцы. Дэманстрантаў не пусцілі на Кастрычніцкую плошчу. Цэнтр гораду быў цалкам блакаваны. Тых, хто прыйшоў на акцыю, разбілі на некалькі групаў. Кожная група рушыла сваім маршрутам, і ўрэшце ўсе ўдзельнікі акцыі сабраліся на пляцоўцы ля Акадэміі навук. Там адбыўся святочны мітынг.

24/03/2007, Хартыя'97

За падзеямі 25 сакавіка ў Мінску будзе сачыць увесь свет

Дэпутаты Еўрапейскага Парламента, парламентаў Польшчы, Нямеччыны, Славакіі, Латвіі, Расеі і Азербайджана, амбасадары краін Еўрапейскага Звяза і ЗША, офіс АБСЕ, журналісты вядучых тэлекампаній і выданняў свету плануюць прыбыць у Беларусь для назірання за падзеямі ў Мінску 25 сакавіка.

24/03/2007, nn.by

Улады далі згоду на збор каля Кастрычніцкай і шэсце

Дзень Волі рыхтуе сюрпрыз за сюрпрызам: улады ідуць на саступкі. У гэты дзень стартуе акцыя БРСМ “За незалежную Беларусь”, плітачныя працы на Кастрычніцкай спыненыя, а ў пятніцу кіраўнік УУС сталічнага гарвыканкаму даў згоду на збор удзельнікаў на праспекце Скарыны (Незалежнасці).

23/03/2007, Радыё Свабода

Год пасля Плошчы

Плошча 2006 году – што гэта было? Ці маглі падзеі на Плошчы пайсці інакш? Як выглядаюць гэтыя падзеі ў параўнанні з “аксамітнымі” рэвалюцыямі ў Сербіі, Грузіі і Ўкраіне? Якія наступствы беларускай Плошчы? Над гэтымі пытаннямі ў “Пражскім акцэнце” разважае лідэр дэмакратычных сіл, кандыдат у прэзідэнты 2006 году Аляксандр Мілінкевіч.

22/03/2007, nn.by

МІЛІНКЕВІЧ: Любыя спробы правакацыяў будуць жорстка падаўляцца

На Кастрычніцкай плошчы працягваюцца рамонтныя работы. Будаўнікі здымаюць плітку на плошчы і ўкладваюць яе ў той жа самы дзень назад. Такія работы ідуць ужо ад аўторка.

Лідэр дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч наступным чынам пракаментаваў рамонтныя працы на Кастрычніцкай: