Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная
22/11/2005, milinkevich.org

«Наша Украіна» запрасіла ў Кіеў прадстаўнікоў каманды Аляксандра Мілінкевіча

Некаторыя кіраўнікі штаба Адзінага прэтэндэнта ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча знаходзяцца ў дадзены момант у Кіеве, дзе прымаюць удзел ў святкаванні гадавіны "памаранчавай рэвалюцыі".

22/11/2005, Прэс-група Штаба

Ідэалагічная вертыкаль спрабуе сарваць праграму візіта

Намеснік старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта па ідэалогіі Міхаіл Кавалевіч забараніў мясцовым газетам прымаць рэкламныя абвесткі, у якіх гаворыцца пра прыезд 24 лістапада ў Бабруйск лідэра дэмакратычнай Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.

21/11/2005, прэс-група Штаба

Бабруйск стане чарговым пунктам праграмы паездак адзінага прэтэндэнта дэмакратычных сілаў па рэгіёнах Беларусі

У чацвер, 24 лістапада, Аляксандр Мілінкевіч наведае горад Бабруйск. Візіт стане працягам інфармацыйна-агітацыйнай кампаніі адзінага прэтэндэнта дэмакратычных сілаў у рэгіёнах Беларусі.

21/11/2005, НАША НІВА

Езьдзіць, езьдзіць і яшчэ раз езьдзіць

З Масквы Аляксандар Мілінкевіч прыехаў наўпрост у Баранавічы. З адзіным кандыдатам па краіне езьдзіў Зьміцер Дрыгайла. Дзясяты вагон цягніка «Масква—Прага». 10.27. На пэрон з вагону выходзіць Алесь Мілінкевіч. Яго сустракаюць два дзясяткі супрацоўнікаў штабу і актывістаў. Паездкі па рэгіёнах пачаліся. З праваслаўнага сабору.

20/11/2005, прэс-група сайта

У лістападзе-сьнежні Мілінкевіч плянуе вялікі аб'езд рэгіёнаў Беларусі

Аляксандар Мілінкевіч, адзіны прэтэндэнт ад дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкіх выбарах, у сьнежні наведае многія беларускія гарады, некаторыя вёскі. Мілінкевіч плянуе сустрэцца з патэнцыйнымі выбарнікамі, выслухаць і адказаць на іх пытаньні.

18/11/2005, прэс-група, http://www.ucpb.org

Цэнтральная Эўропа адчыняе дзьверы перад адзіным кандыдатам

Адным з вынікаў паездкі беларускай дэлегацыі ў Браціславу зьяўляецца гатоўнасьць Славаччыны ініцыяваць запрашэньне адзінага кандыдата Аляксандра Мілінкевіча на сустрэчу з кіраўнікамі ўрадаў краінаў Вышэградзкай групы, плюс Аўстрыя й Славенія. Гэта, з аднаго боку, сьведчыць пра цікавасьць да Беларусі, прызнаньні працэсу кансалідацыі прыхільнікаў пераменаў, а зь іншага - пацьвярджае наяўнасьць нявыкарыстаных магчымасьцяў і патэнцыялу ў супрацоўніцтве нашай краіны і дзяржаваў Цэнтральнай Эўропы. Пэрспэктыва падобных сустрэчаў рэзка кантрастуе з фактам таго, што за 12 гадоў кіраваньня Лукашэнка меў толькі адзін афіцыйны візыт у краіны Эўрапейскага Зьвязу.

18/11/2005, прэс-група сайту

Афіцыйны сайт Мілінкевіча б'е ўсе рэкорды палітычных сайтаў па наведвальнасьці

У першыя суткі працы сайту (17 лістапада) ад 0.00 гадзінаў да 24.00 афіцыйны сайт прэтэндэнта ў прэзідэнты MILINKEVICH.org наведала больш за 1200 унікальных карыстальнікаў інтэрнэту, прычым агулам было зафіксавана больш за 15000 зваротаў да старонкаў рэсурсу. Прычым сайт некалькі разоў самаблякаваўся ад вялікай колькасьці адначасовых зваротаў на яго.

18/11/2005, svaboda.org

Апытаньне “Свабоды”: наколькі вядомы ў Віцебску Аляксандар Мілінкевіч?

Прэтэндэнт ад аб’яднанай апазыцыі на пасаду прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч, працягваючы сваю інфармацыйную кампанію, пабываў заўчора ў Полацку й Наваполацку. Наколькі вядомая на Віцебшчыне асоба Мілінкевіча? З гэтым пытаньнем нашая карэспандэнтка зьвярнулася да жыхароў Віцебску.

17/11/2005, Прэс-група Штаба

Беларускія студэнты спадзяюцца на Аляксандра Мілінкевіча

“Прымусовага разьмеркаваньня выпускнікоў у новай Беларусі ня будзе”, - заявіў Аляксандар Мілінкевіч 17 лістапада ў Менску на рабочай сустрэчы са студэнтамі сталічных ВНУ. “Прымусу быць не павінна. Сёньня, кідаючы маладых спэцыялістаў на самыя нізкааплочвальныя працы, дзяржава імкнецца схаваць свае пралікі й неэфэктыўнае кіраваньне эканомікай. Студэнты беларускіх ВНУ зьяўляюцца закладнікамі гэтай сыстэмы”.

17/11/2005, svaboda.org

Аляксандар Мілінкевіч наведаў Полаччыну

Кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч знаходзіцца на Полаччыне. Там ён сустракаецца з рабочымі, студэнтамі, дробнымі прадпрымальнікамі і актывістамі грамадзкіх арганізацыяў.