Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная
21/11/2006, паводле БелаПАН

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ высвятляе, што думаюць беларусы

- У адным доме ў Мінску мне сказалі: не царская гэта справа збіраць подпісы, - адзначыў у Інтэрв’ю БелаПАН А.Мілінкевіч. -- Я лічу, што гэта абсалютна памылкова. Няма ў нас цароў і халопаў, мы - адна каманда. Трэба прадэманстраваць цвёрда: людзі за мяне збіралі подпісы, а зараз я збіраю за іх. І мы проста хочам гэтых пераменаў, якіх хоча большасць насельніцтва. Таму мне вельмі прыемна хадзіць. Акрамя таго, я вучуся, ацэньваю сітуацыю, выясняю, што людзі думаюць. Гэта самае лепшае сацыялагічнае даследаванне.

20/11/2006, www.svaboda.org

Андрэй Клімаў: У нас ёсць лідэр, які вызначаны народам, часам ды нашымі хаўруснікамі ў цывілізаваных дзяржавах

- Аляксандр Мілінкевіч павінен узяць сытуацыю пад свой кантроль і стаць над сутыкненьнем. Калі гэта адбудзецца, спыняцца сваркі. У нас ёсьць лідэр, які вызначаны народам, часам ды нашымі хаўрусьнікамі ў цывілізаваных дзяржавах. Я думаю, да гэтага ж прыйдзе й Расея. І калі мы правільна скарэктуем свой замежнапалітычны вэктар вось цяпер, то праблемаў з абраньнем свайго апазыцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты ў наступным годзе ў нас ня будзе.

20/11/2006, www.svaboda.org

У Рэчыцы Аляксандр Мілінкевіч збіраў подпісы за прадстаўнікоў АГП і БНФ

“Сёньня дванаццаць прадпрыемстваў у Рэчыцы практычна не працуюць. Гэта дрэваперапрацоўчае аб’яднаньне, гідролізны завод, керамічна-трубны, кансэрвавы завод… Каля 12—13 тысяч чалавек у Рэчыцы практычна беспрацоўныя”.

20/11/2006, www.svaboda.org

Аляксандр Мілінкевіч зьбіраў подпісы за вылучэньне гомельскіх актывістаў

...Я хадзіў на стадыён, калі вы прыяжджалі, бачыў паскудзтва ўладаў, калі яны сьнег звозілі на плошчу, каб перашкодзіць сустрэчы. Я быў у палацы будаўнікоў на Першамайскай, бачыў, як спрабавалі ўчыніць правакацыю – крычалі ў мікрафоны. Усё гэта рабілася, каб людзі ведалі, як мага меней. Калі б прэса ў нас была вольнай, людзі больш ведалі б. Я настолькі да гэтай улады адмоўна стаўлюся, што слоў няма. Не магу пагадзіцца з гэтай сыстэмай. У нас нібыта і законаў няма -- жывём паводле паняцьцяў...

19/11/2006, паводле Радыё Свабода

Мясцовыя выбары: Галоўнае пытанне - палітычныя праблемы

Ці ёсць у апазіцыйных кандыдатаў што сказаць выбаршчыкам? У чым сутнасць выбарчай платформы, паслання апазіцыі да электарату?

17/11/2006, www.afn.by

МІЛІНКЕВІЧ: На прыбыткі ад нафты нас 12 гадоў гвалтам кармілі ўдоямі і намалотамі

"Можна б хваліць Лукашэнку за тое, што ў ягоным выступе так шмат станоўчых заклікаў - "трэба дзейнічаць", "працаваць дзень і ноч", "трэба эканоміць", "зважаць на эфектыўнасць”, калі б не адна праблема", - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

17/11/2006, www.svaboda.org, www.milinkevich.org

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ: Трэба ісьці адным кулаком. Паасобку нас проста перадушаць

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандар Мілінкевіч і Партыя БНФ заключылі палітычнае пагадненьне. Абодва бакі заяўляюць, што спрэчныя пытаньні, зьвязаныя з фармаваньнем новых дэмакратычных структураў, зьнятыя.

17/11/2006, www.svaboda.org

Кожны рэпрэсаваны студэнт знайдзе магчымасьць атрымаць адукацыю

Цягам існаваньня Камітэту абароны рэпрэсаваных гэтая хваля рэпрэсіяў – чацьвертая. Першая была акурат пасьля выбараў – пакуль студэнты адседжвалі “суткі” за ўдзел у акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы, шмат каго пасьпелі выключыць. Наступная хваля была падчас сэсіі, якую папросту не давалі магчымасьці здаць, а трэцяя ў верасьні – падчас восеньскай пераздачы іспытаў.

15/11/2006, www.kp.belkp.by

"Комсомольская правда": Не удивляйтесь, если в дверь позвонит Милинкевич!

...- Сегодня мы в Бобруйске, потом едем в Минск, потом в Гомель.                         

- И что, Александр Милинкевич будет по квартирам ходить?

- По квартирам, по домам, по районам, потом пойдет заверять собранные подписи у местных властей. В каком-то смысле это пиар-акция. Так он будет встречаться с нашими активистами, с избирателями...

14/11/2006, www.svaboda.org

Берасцейскія актывісты “За свабоду” правялі акцыю ў падтрымку палітзняволеных

У Берасьці акцыя распачалася на Кобрынскім мосьце. Больш за 20 чалавек зь вялікімі літараім на грудзёх, зь якіх быў складзены надпіс "Свабоду палітзьняволеным", сталі ў шэраг. Іх віталі кіроўцы, якія праяжджалі паўзь іх. Праз 20 хвілінаў да ўдзельнікаў акцыі пад'ехала патрульная машына з супрацоўнікамі міліцыі, якія прапанавалі моладзі разысьціся. Удзельнікі акцыі рушылі ў бок вуліцы МОПРа, дзе запалілі сьвечкі й паспрабавалі ўтварыць замкнёны ланцуг.