Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная
29/11/2006, паводле радыё Свабода

МІЛІНКЕВІЧ: У дакладзе Буша было вельмі цёпла сказана пра Беларусь

У Рызе працягваецца саміт кіраўнікоў краінаў НАТО, на які запрошаны лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч. 28 лістапада з імі сустрэўся прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Джордж Буш. Пра тое, як праходзіла гэтая сустрэча радыё Свабода распавёў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч.

27/11/2006, паводле радыё Свабода

МІЛІНКЕВІЧ правёў сустрэчы на саміце НАТA

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч правеў ў Рызе шэраг нефармальных сустрэчаў. Увечары ён прыме ўдзел у афіцыйным адкрыцці саміта НАТА.

25/11/2006, www.svaboda.org

За тры апошнія дні Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ аб’ехаў шэсць рэгіёнаў Віцебшчыны

Каля трыццаці апазыцыянэраў з розных рэгіёнаў Віцебшчыны ўключылі Аляксандра Мілінкевіча ў свае ініцыятыўныя групы. За тры апошнія дні палітык аб’ехаў шэсьць рэгіёнаў вобласьці, дапамагаючы зьбіраць подпісы за вылучэньне незалежных кандыдатаў для ўдзелу ў мясцовых выбарах.

23/11/2006, паводле Радыё Свабода

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ сустракаўся з выбарцамі Новалукомля

Сёння лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандар Мілінкевіч збіраў подпісы за вылучэнне Хрыстафора Жаляпава, які мае намер балятавацца на кандыдата ў дэпутаты Віцебскага аблсавету па Новалукомскай выбарчай акрузе №28.

22/11/2006, www.svaboda.org

МІЛІНКЕВІЧ у Дуброўна і Воршы, заўтра Навалукомль, Полацк і Наваполацк

"Люблю з народам сустракацца! Мы ўжо былі ў Магілеўскай вобласьці, у Гомельскай, у Менскай. Вельмі карысна яшчэ раз праехаць па краіне, паразмаўляць з людзьмі. Вельмі важна паказаць, што мы па- ранейшаму – адна каманда, што мы працуем разам і не зьбіраемся разыходзіцца. Наша праца працягваецца, ня гледзячы на тое, якая цяпер кампанія: прэзыдэнцкая або мясцовыя выбары – гэта ня мае значэньня."

22/11/2006, паводле Радыё Свабода

Брэсцкая і Гомельская вобласць выступаюць супраць склікання Кангрэсу дэмсілаў

Сёння ў Брэсцкім і Гомельскім рэгіёнах прадстаўнікі шэрагу грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў збіраюць подпісы пад зваротам да Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Зварот накіраваны супраць правядзення ў найбліжэйшай перспектыве Кангрэсу дэмакратычных сілаў.

21/11/2006, Паводле БелаПАН

Актывісты Магілёўскай вобласці збіраюць подпісы супраць правядзення Кангрэса дэмсілаў

Грамадскія актывісты Магілёўскай вобласці збіраюць подпісы за адмену рашэння аб правядзенні Кангрэса дэмакратычных сіл (КДС). У выніку абмеркавання сённяшняй сітуацыі імі быў прыняты адпаведны зварот да лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча і Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сіл. Пра гэта паведаміў дэпутат бабруйскага гарсавета Алесь Чыгір.

21/11/2006, паводле БелаПАН

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ высвятляе, што думаюць беларусы

- У адным доме ў Мінску мне сказалі: не царская гэта справа збіраць подпісы, - адзначыў у Інтэрв’ю БелаПАН А.Мілінкевіч. -- Я лічу, што гэта абсалютна памылкова. Няма ў нас цароў і халопаў, мы - адна каманда. Трэба прадэманстраваць цвёрда: людзі за мяне збіралі подпісы, а зараз я збіраю за іх. І мы проста хочам гэтых пераменаў, якіх хоча большасць насельніцтва. Таму мне вельмі прыемна хадзіць. Акрамя таго, я вучуся, ацэньваю сітуацыю, выясняю, што людзі думаюць. Гэта самае лепшае сацыялагічнае даследаванне.

20/11/2006, www.svaboda.org

Андрэй Клімаў: У нас ёсць лідэр, які вызначаны народам, часам ды нашымі хаўруснікамі ў цывілізаваных дзяржавах

- Аляксандр Мілінкевіч павінен узяць сытуацыю пад свой кантроль і стаць над сутыкненьнем. Калі гэта адбудзецца, спыняцца сваркі. У нас ёсьць лідэр, які вызначаны народам, часам ды нашымі хаўрусьнікамі ў цывілізаваных дзяржавах. Я думаю, да гэтага ж прыйдзе й Расея. І калі мы правільна скарэктуем свой замежнапалітычны вэктар вось цяпер, то праблемаў з абраньнем свайго апазыцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты ў наступным годзе ў нас ня будзе.

20/11/2006, www.svaboda.org

У Рэчыцы Аляксандр Мілінкевіч збіраў подпісы за прадстаўнікоў АГП і БНФ

“Сёньня дванаццаць прадпрыемстваў у Рэчыцы практычна не працуюць. Гэта дрэваперапрацоўчае аб’яднаньне, гідролізны завод, керамічна-трубны, кансэрвавы завод… Каля 12—13 тысяч чалавек у Рэчыцы практычна беспрацоўныя”.