Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная
03/12/2005, прэс-група Штаба

Мілінкевіч: «У Кіеве вызначаецца вектар еўрапейскай палітыкі адносна Беларусі»

Учора завершыўся візіт прэтэндэнта ў прэзідэнты Беларусі ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча ва Ўкраіну. Спадар Мілінкевіч выступіў на міжнародным грамадскім форуме “Супольнасць дэмакратычнага выбару”, арганізатарам якога разам з іншымі ўплывовымі інстытутамі з’яўляецца міністэрства замежных спраў Украіны. Аляксандр Мілінкевіч прэзентаваў бачанне беларускімі дэмакратычнымі сіламі развіцця палітычнай сітуацыі ў Беларусі і перспектываў замежнапалітычнага супрацоўніцтва.

01/12/2005, прэс-група Штаба

Аляксандр Мілінкевіч распачаў сёння трохдзённы візіт ва Украіну

Аляксандр Мілінкевіч, новы лідэр дэмакратычнай Беларусі, прыбыў 30 лістапада ў Кіеў, дзе правядзе шэраг сустрэч з украінскімі і заходнімі палітыкамі, а таксама выступіць на міжнародным прадстаўнічым форуме. Гэта першы візіт Аляксандра Мілінкевіча ў суседнюю краіну ў якасці прызнанага лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл.

01/12/2005, Прэс-група Штаба. Горадня.

Ветэраны: "Выбар адзіным Аляксандра Мілінкевіча – таксама наш выбар!"

Беларускія ветэраны апублікавалі адкрыты ліст у падтрымку Аляксандра Мілінкевіча: "Мы, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і ветэраны працы з Гародні, з вышыні пражытых гадоў хочам сказаць, што Кангрэс дэмакратычных сіл – вялікая і значная падзея ў жыцці Рэспублікі Беларусь...."

29/11/2005, Прэс-група сайта

Зацьверджаны графік бліжэйшых паездак А.Мілінкевіча па краіне


На паседжанні штаба адзінага кандыдата, якое адбылося ў панядзелак, 28 лістапада, быў зацьверджаны графік бліжэйшых паездак Аляксандра Мілінкевіча па краіне:

28/11/2005, Прэс-група Штаба

Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў вынікі конкурса "Дзіцячае Еўрабачанне - 2005"

Аляксандр Мілінкевіч быў уражаны перамогай Ксеніі Сітнік на конкурсе "Дзіцячае Еўрабачанне - 2005" і адзначыў, што гэтая перамога паказала велізарны патэнцыял нашага народа і добрую еўрапейскую перспектыву Беларусі

26/11/2005, milinkevich.org

Аляксандар Мілінкевіч: "У наступным годзе ў беларусаў ёсць рэальны шанец скончыць сумную гісторыю апошняй Дыктатуры ў Еўропе"

"У наступным годзе ў беларусаў ёсць рэальны шанец скончыць сумную гісторыю апошняй дыктатуры ў Еўропе", - адзначыў Аляксандар Мілінкевіч падчас сустрэчы са студэнтамі літоўскіх універсітэтаў, якая прайшла 25 лістапада ў Вільні.

25/11/2005, milinkevich.org

Мілінкевіч каментуе папраўкі ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы.

У Крымінальным кодэксе можа з'явіцца новы артыкул — “Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”. Нежаданнем паўтарыць у Беларусі каляровыя рэвалюцыі патлумачыў неабходнасць зменаў заканадаўства, якое тычыцца грамадзянскай бяспекі, старшыня КДБ Беларусі Сцяпан Сухарэнка, які 25 лістапада прадставіў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў гэты дакумент. Мілінкевіч пракаментаваў гэтыя дакументы.

25/11/2005, прэс-група Штаба

Аляксандр Мілінкевіч у Вільні: "Наша моц - у адзінстве!"

“Мы не спадзяемся ў наступным годзе на тое, што ў цывілізаваным свеце называецца выбарамі. Але мы маем рэальны шанс сапраўдных выбараў дамагчыся. Наша моц - у адзінстве, і толькі адзінства можа стацца фундаментам перамогі”, - сказаў у пятніцу, 25 лістапада, ў Вільні Аляксандр Мілінкевіч падчас сустрэчы з прэзідэнтам Літвы Валдасам Адамкусам.

25/11/2005, прэс-група Штаба

15:00 Мілінкевіч сустрэўся з Валдасам Адамкусам

У 15.00 адзіны прэтэндэнт ад дэмакратычных сілаў у Сейме Літвы сустрэўся з прэзідэнтам Валдасам Адамкусам. Сорак хвілінаў доўжылася размова паміж Аляксандрам Мілінкевічам і кіраўніком Літвы. Была абмеркаваная эканамічная і палітычная сітуацыя ў Беларусі. Палітыкі гаварылі пра прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, што адбудуцца ў 2006 годзе, падзяліліся меркаваннямі наконт таго, як зрабіць выбары справядлівымі і празрыстымі, як міжнародныя арганізацыі маглі б дапамагчы дэмакратычным сілам Беларусі.

25/11/2005, Прэс-група Штаба

Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца сёння з рабочым візітам у Літве.

У 11.00 у Віленскім універсітэце Аляксандр Мілінкевіч выступіў перад студэнтамі і амбасадарамі заходніх краінаў і Расіі. А 15.30 распачнецца сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з лідэрамі парламенцкіх фракцыяў і дэпутатамі Сейма Літвы. Адзіны прэтэндэнт мае прадставіць бачанне беларускімі аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі развіцця сітуацыі ў Беларусі.У праграме візіту таксама сустрэчы з кіраўніцтвам Літвы.