English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Затрыманы кіраўнік бабруйскага Штабу Аляксандра МІЛІНКЕВІЧА

12/09/2006

Алесь Чыгір, кіраўнік бабруйскага Штабу лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра МІЛІНКЕВІЧА, дэпутат гарсавету, затрыманы сёння ў Бабруйску. Чыгіру вылучылі абвінавачванне ў правядзенні несанкцыянаванага пікету і ў тым, што ён не падпарадкаваўся супрацоўнікам міліцыі.


Міліцыянты даставілі Алеся Чыгіра ва Ўправу ўнутраных справаў Бабруйску для, нібыта, прафілактычнай гутаркі. І ўжо там затрымалі, паведамляе радыё Свабода.


На дадзены момант Алесь Чыгір знаходзіцца пад вартай.


31 жніўня Алеся Чыгіра затрымалі ў часе несанкцыянаванай акцыі. Дэпутат гарсавету збіраўся прыкаваць сябе да слупу на знак пратэсту супраць таго, што яму не падоўжылі працоўны кантракт. Алесь Чыгір перакананы, што яго звольнілі са школы за актыўны ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 2006 году.


Радыё Свабода

Усе навіны