English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ афіцыйна вылучаны кандыдатам на прэмію Сахарава

12/09/2006

Сёння ў Еўрапейскім парламенце ў часе надзвычайнага сумеснага паседжання камісіі ў міжнародных справах, камісіі развіцця і падкамісіі правоў чалавека былі афіцыйна прадстаўленыя кандыдаты на ўзнагароду парламенту імя Андрэя Сахарава за 2006 год. Сярод 10 кандыдатаў ёсць і лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі  Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ.


Кандыдатуру Аляксандра МІЛІНКЕВІЧА на атрыманне прэстыжнай прэміі імя Андрэя Сахарава вылучылі фракцыі Еўрапейскай Народнай партыі – Еўрапейскіх дэмакратаў, самая буйная фракцыя парламенту, і фракцыя "Група адзінства на карысць Еўропы народаў".

Абгрунтоўваючы перад дэпутатамі выбар кандыдатам на атрыманне ўзнагароды імя Сахарава Аляксандра МІЛІНКЕВІЧА, віцэ-спікер еўрапарламенту Яцэк Сарыюш-Вольскі (Еўрапейская Народная партыя – Еўрапейскія дэмакраты) заявіў, што справа, якой займаецца лідэр дэмакратычных сіл Беларусі – блізкая справе Сахарава, што МІЛІНКЕВІЧ здольны ўплываць на людзей. Акрамя гэтага Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ, паводле віцэ-спікера, патрабуе міжнароднай аховы і змагаецца за агульныя вартасці, на падставе якіх быў створаны Еўразвяз.

- Гэтая ўзнагарода даецца за свабоду думак, а у цяперашняй Беларусі якраз вольныя толькі думкі, – заявіла дэпутат Ганна Фольтын-Кубіцка ад Групы адзінства на карысць Еўропы народаў.

У 2004 годзе узнагароду Еўрапейскага парламенту імя Андрэя Сахарава атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў.


Радыё Свабода

Усе навіны