Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Грамадскія лідэры падтрымалі рух «За свабоду»

10/10/2006

Лідэры 29 грамадскіх аб’яднанняў Беларусі заклікалі дэмакратычныя партыі, грамадскія арганізацыі, актыўных грамадзян далучыцца да працы агульнанацыянальнага руху “За свабоду”. У распаўсюджанай сёння заяве, гаворыцца, што для “перамогі над дыктатарскім рэжымам патрэбная найбольшая згуртаванасць усіх людзей.”

Грамадскія лідэры таксама заклікалі лідэраў палітычных партый спыніць спрэчкі паміж сабой:
- Сакавіцкія падзеі 2006 года засведчылі існаванне ў беларускім грамадстве жадання свабоды, праўды, справядлівасці. Але міжпартыйныя разборкі сярод аб’яднаных дэмакратычных сілаў прывялі да марнавання часу, страты пазітыўнага настрою на перамены, - гаворыцца ў заяве.

У распаўсюджанай заяве выказваецца падтрымка ініцыятыве лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча аб стварэнні агульнанацыянальнага руху “За свабоду”.

- Мы заклікаем дэмакратычныя партыі, грамадскія арганізацыі, актыўных грамадзян далучыцца да працы агульнанацыянальнага руху “За свабоду”, які ставіць на мэце дамагчыся правядзення свабодных дэмакратычных выбараў у краіне. Будзьма памятаць наказ Васіля Быкава аб тым, што паміж грамадзянамі Беларусі не павінна быць падзелу на левых і правых, а неабходна найбольшая згуртаванасць грамадства дзеля перамогі над дыктатарскім рэжымам, - адзначаецца ў заяве.

Заява стала вынікам шырокай сустрэчы лідэраў і прадстаўнікоў 29 грамадскіх арганізацый ды ініцыятываў з усіх абласцей Беларусі, якая адбылася 7-8 кастрычніка ў Магілеве.


www.charter97.org

Усе навіны