Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Патрэбна больш эфектыўная палітыка

13/10/2006

Сёньня ў Вільні пачаў працу двухдзённы сэмінар у справах Беларусі, які праводзіць Парлямэнцкая Асамблея НАТО ў супрацоўніцтве з Сэймам Літвы. Зь Менску ў Вільню запрошаныя прадстаўнікі апазыцыі й грамадзкіх арганізацыяў.

На сэмінары пра палітычную сытуацыю ў Беларусі распавёў намесьнік старшыні партыі БНФ Алесь Міхалевіч.

 - У нас па выніках прэзыдэнцкіх выбараў ёсьць вельмі добрая альтэрнатыва дзейнаму прэзыдэнту. Гэта Аляксандар Мілінкевіч. І ёсьць усе магчымасьці пры эфэктыўнай працы, пры пэўнай дапамозе з боку Эўрапейскага зьвязу зрабіць так, каб большасьць беларускага грамадзтва пачала падтрымліваць Аляксандра Мілінкевіча, каб ужо ў найбліжэйшыя некалькі гадоў стварыць усе ўмовы, каб памяняць сёньняшнюю ўладу, - сказаў радыё Свабода Алесь Міхалевіч.

Спадар Міхалевіч адзначыў, што падчас сэмінару будзе таксама ўзьнятае пытаньне палітычных вязьняў у Беларусі.

 

У працы сэмінару бяруць удзел 25 парлямэнтароў, прадстаўнікі НАТО, Эўразьвязу і беларускай апазыцыі. Яны абмяркуюць палітычную і эканамічную сытуацыю, а таксама становішча з мэдыямі. На сэмінары таксама пойдзе гаворка пра новую, больш эфэктыўную палітыку адносна Беларусі.


www.svaboda.org

Усе навіны