English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

У ААН разглядаецца скарга даверанай асобы Аляксандра МІЛІНКЕВІЧА

19/10/2006

У Камітэце ААН па правах чалавека ў Жэневе разглядаецца заява беларускага грамадзяніна В.Карніенкі. Скарга тычыцца дзеянняў праваахоўных органаў Жлобінскага раёна (Гомельская вобласць).У перыяд прэзідэнцкіх выбараў Віктар Карніенка, з’яўляючыся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты А.Мілінкевіча, вёз з Мінску 28 тысяч асобнікаў перадвыбарчай праграмы і агітацыйных улётак. Яны былі надрукаваныя за грошы, якія дзяржава дала кожнаму кандыдату на вядзенне агітацыі. Аднак па дарозе ўсю друкаваную прадукцыю – а гэта 25% накладу агітацыйных матэрыялаў Мілінкевіча – канфіскавалі супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Жлобінскага раёну.


- Справу разглядаў суд Жлобінскага раёну. Суддзя Сяргей Шаўцоў пастанавіў: за тое, што ва ўлётках быў сказ “Мілінкевіч – новы прэзідэнт, якім Вы зможаце ганарыцца”, прысудзіць В.Карніенку штраф, а ўсе 14 тысяч улётак канфіскаваць. Што тычыцца перадвыбарчай праграмы – таксама 14 тысяч штук – то яе канфіскацыю праваахоўныя органы ніяк не патлумачылі, – паведаміў Леанід Судаленка, старшыня Гомельскага гарадскога аддзялення грамадскага аб’яднання “Прававая ініцыятыва”.


Спачатку В.Карніенка з’вярнуўся ва ўсе беларускія інстанцыі – Гомельскі абласны суд, абласную пракуратуру, Вярхоўны суд і Генеральную пракуратуру. Ён прасіў патлумачыць, на якой падставе міліцыя выняла перадвыбарчую праграму. В.Карніенка ня згодны і з канфіскацыяй агітацыйных улётак, а тым больш з накладаннем штрафу за іх – бо тэкст улёткі быў афіцыйна ўзгоднены ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.

 

- Тым ня менш, беларускія інстанцыі пакінулі рашэнне жлобінскага суда без змянення. А чаму міліцыя выняла перадвыбарчую праграму, мне ўвогуле не адказалі. Таму цяпер я звярнуўся з заявай у Камітэт ААН па правах чалавека. Я ўпэўнены, што ўсе службовыя асобы, якія зараз робяць неправамерныя дзеянні, з цягам часу адкажуць за гэта, – сказаў В. Карніенка.


belngo.info

Усе навіны