Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Дашкевіч асуджаны на 1,5 гады: Еўропа павінна зрабіць адпаведныя высновы

01/11/2006

- Цынічны прысуд Зміцеру Дашкевічу – гэта яшчэ адзін доказ таго, што рэжым Лукашэнкі не збіраецца гуляць у закон. Цалкам відавочна, што парушаецца Канстытуцыя, зневажаецца свабода асацыяцый. Зразумела, што ўлады баяцца моладзі і, у першую чаргу, арганізаванай моладзі. Для дэмакратычных краін гэта чарговы доказ таго, што дыктатарскі рэжым не выпраўны, ён не збіраецца трансфармавацца або дэмакратызавацца, – заявіў лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч, каментуючы прэс-цэнтру Хартыі`97 прысуд моладзеваму лідэру Зміцеру Дашкевічу – 1,5 гады калоніі агульнага рэжыму за "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі".

Аляксандр Мілінкевіч сказаў, што краіны Еўропы павінны, зыходзячы з гэтага прысуду, зрабіць адпаведныя высновы.

Расправа над Дашкевічам, на думку Мілінкевіча, сведчыць аб тым, што кіраўнік беларускай дзяржавы не прадэманстраваў гатовасці да дэмакратычных зменаў у Беларусі.


www.charter97.org, www.svaboda.org, www.milinkevich.org

Усе навіны