Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Ініцыятыва МІЛІНКЕВІЧА падтрымана вядомымі праваабаронцамі

06/12/2006

Да ініцыятывы лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча, які прапанаваў вылучыць Аляксандра Казуліна на прэмію Эналса у галіне правоў чалавека, далучыліся вядомыя ў Беларусі праваабаронцы Валер Шчукін, Людміла Гразнова, Гары Паганяйла, Алег Волчак і Алесь Бяляцкі.

Працэдура вылучэньня кандыдата на гэтую прэмію ад пэўнай краіны патрабуе падтрымкі праваабаронцаў з гэтай краіны. “Мы прагаласавалі за вылучэньне Аляксандра Казуліна аднагалосна”, -- паведаміла Свабодзе Людміла Гразнова.

Прэмія Марціна Эналса, першага Генэральнага сакратара праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя”, лічыцца адной з самых ганаровых у галіне абароны правоў чалавека.


www.svaboda.org

Усе навіны