Беніта Ферэра-Вальднэр павіншавала Аляксандра Мілінкевіча з нагоды атрымання Прэміі імя Сахарава
Камісар па па замежных справах і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства, Беніта Ферэра-Вальднэр, павіншавала лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча з нагоды атрымання Прэміі імя Сахарава “Засвабоду думкі”.
"Я віншую Аляксандра Мілінкевіча з атрыманнем Прэміі імя Сахарава за свабоду думкі 2006 г.
Ён з’яўляецца мужным змагаром за дэмакратычныя свабоды і правы чалавека ў Беларусі. Як лідар аб’яднаных дэмакратычных апазіцыцных сілаў Беларусі, ён паслядоўна выступаў за шырэйшую свабоду думкі і слова.
Уручэнне гэтай прэстыжнай прэміі з’яўляецца прызнаннем асабістых высілкаў Аляксандра Мілінкевіча, а таксама высілкаў усіх тых у Беларусі, хто змагаўся за дэмакратыю на сваю ўласную рызыку.
Гэтая прэмія нагадвае ўсяму свету аб адсутнасці свабоды і дэмакратыі ў Беларусі, і паказвае прыхільнасць ЕС да будучыні, у якой Беларусь будзе свабоднай і дэмакратычнай.
ЕС перадаў гэтае пасланне да народа Беларусі праз новую прапанову аб партнерстве ў рамках Еўрапейскай палітыкі дабрасуседства. Народ Беларусі заслугоўвае жыццё без прыгнёту і пераследу. Беларусь заслугоўвае заняць сваё нележнае месца ў свеце – і ЕС гатовы дапамагчы.”
Прадстаўнiцтва Еўрапейскай Камiсii ў Беларусі
Усе навіны


