МІЛІНКЕВІЧ: Любыя спробы правакацыяў будуць жорстка падаўляцца
На Кастрычніцкай плошчы працягваюцца рамонтныя работы. Будаўнікі здымаюць плітку на плошчы і ўкладваюць яе ў той жа самы дзень назад. Такія работы ідуць ужо ад аўторка.
Нагадаем, што ў нядзелю на Кастрычніцкай плошчы запланаваны збор удзельнікаў акцыі да Дня Волі. Ня выключаны варыянт, што рамонт Кастрычніцкай плошчы працягнецца і ў нядзелю, што можа стварыць перашкоды для ўдзельнікаў акцыі.
Лідэр дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч наступным чынам пракаментаваў рамонтныя працы на Кастрычніцкай:
«Гэта можа быць звычайны планавы рамонт, але можа азначаць наўмыснае стварэнне перашкодаў для людзей, што выйдуць на Плошчу. Другая мэта, якой, магчыма, збіраецца дасягнуць ўлада – свядомая падрыхтоўка да правакацыяў, каб стварыць апазіцыі імідж экстрэмістаў. Запэўніваю, што мы зробім усё магчымае, каб улада не ператварыла мірную дэманстрацыю ў хаос. Любыя спробы правакацый будуць жорстка падаўляцца з боку нашай дружыны. Мы і надалей збіраемся адсочваць падзеі вакол Кастрычніцкай плошчы. Нягледзячы на ўсе перашкоды ўладаў, планы не змяняюцца. Збор прызначаны там жа, дзе і быў запланаваны – на Кастрычніцкай плошчы а 12:00».
nn.by
Усе навіны


